Галоўная » Артыкулы » Глусчане |
СудАльгерд Абуховіч
Там, дзе пушча, за прасёлкам, Калісь ліс жыў з шэрым воўкам I, як весць людская кажа, Жыло згодна племя ўража; Ды да часу. Хутка сварка там пайшла: Ўкрыўдзіў нечым ліс ваўка. Дайшло дзела да суда. Можа, праўда, можа, не,— Адвакаты — два сабакі на судзе. Кожны брэша, на праціўніка вядзе. А суддзёю быў глушэц, Ён разумны ці глупец, Тое трудна разгадаць, Адно толькі, як чуваць, Што рашыў ён дзела так: Выгнаць з суду ўсіх сабак, А воўк з лісам плоцяць штраф. Воўк — бо хлусіць ён напрасна, Ліс — бо злодзей. Гэта ясна: Круцялёў чым разбіраць, Лепш абодвух пакараць.
Воўк i лісіцаАльгерд Абуховіч
«На табе, нябожа, Што мне нязгожа». Раз папалася лісіцы Ажно тры злавіць курыцы. Падушыла; дзве з іх з'ела, Трэццю скрыла. Сама села — Як па працы — пад стажком Воўк галодны йшоў нішком1. А што з кумою быў знаём, То такую рэч павёў: — Ах, сястрыца,— кажа кум,— Я ад рання браў на вум, Каб што-кольвек мне пад'есці, А тут на злосць негдзе ўлезці. Падхапіў бы я хоць птушку... Да авец падходзіў збочку, Ды пастух чупрыну чэша, I сабака прытым брэша,— Падступіцца няма складу!.. Дай ты, кумка, яку раду?! — Ох, мой куме даражэнькі! То ж стог сена цалюсенькі. Еж, як хочаш,— не шкадую, Хоць апошнім, ды частую! — Дзякуй, дзякуй! — сказаў шэры I пацягся без вячэры. Дума а Каралю XIIАльгерд Абуховіч
Зоры паўночы кроўю пылаюць, Снежны чырвонюць прасторы; Людзям варожбы ліхі звяшчаюць Зораў паўночных разоры. Ось тры малойцы,— з асобна кожны, Буйныя думы гналі з укрыцця; На поўнач кідалі ўзгляды трывожны 3 мыслю, што стрэнуць у жыцці. Той каралеўскай жадаў кароны,— Не дбаў аб чэсць у патомных, Каб толькі д'ядэм меці злачоны На скронях сваіх нікчомных. Гэты, дзе поўнач, зроджэн на цара, Імператорам меў стацца, Хоць баранілі народ і вера Айчызне з грунту зменяцца. Дала абодвым злая фартуна Сваіх дасцігці намераў: Першы на Польшчу кінуў цалуны, А той расшырыў моц цараў. Трэці, на стромкай апёршысь скалі, Дзе вілі гнёзды саколы, Думаў прайначыць злой долі шалі, Не дбаў аб цяжкі мазолі.
Зоры шырока неба крывавюць, Крывавюць землі і воды,— Гэтак шырока твае расславяць, Манаршэ, імя народы. К шчасцю народаў, дзля іхнай славы Агністо біло ў ім сэрцэ... Будзьце ж пракляты, палі Палтавы, I ты, народаў мардэрца! Памерклі зоры, памеркла слава, Русь у няволі марнее; 3 гробу Кароля, з поля Палтавы Устаньце, народаў надзеі! Альгерд Абухович. Художник Михаил Ветик Рукопись басни «Ваўкалак». Фото из книги «Альгерд Абуховіч. Творы» (Мінск, 1991) Свидетельство о рождении Альгерда Абуховича. Фото из книги «Альгерд Абуховіч. Творы» (Мінск, 1991) Императорский указ о признании дворянства рода
Абуховичей. Фото из книги «Альгерд Абуховіч. Творы» (Мінск, 1991) Памятник на могиле Альгерда Абуховича в Слуцке. Фото из книги «Альгерд Абуховіч. Творы» (Мінск, 1991) Портрет Альгерда Абуховича. Художник Александр Циркунов. 2005 г. Бронзовый горельеф Владимира Мелехова, посвященный Альгерду Абуховичу (2005 г.) Могила Альгерда Абуховича на кладбище в Слуцке. Фото «Радыё Свабода” 24.08.2009 http://www.svaboda.org Библиотекари Глуского района у могилы Альгерда
Абуховича. Слуцк. Август 2010 г.
| |
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (27.09.2010) | |
Просмотров: 2549 |
Всего комментариев: 0 | |