Галоўная » Артыкулы » Глусчане |
У сярэдзіне сакавіка ў Магілёве на абласной станцыі юных тэхнікаў прайшоў абласны конкурс «Космас». Юныя тэхнікі вобласці прывезлі на конкурс розныя мадэлі касмічных караблёў і іншай касмічнай тэхнікі. Наш раён прадстаўляла каманда ў складзе трох членаў авіямадэльнага гуртка Дома піянераў пад кіраўніцтвам В. Ф. Бердышава. Нягледзячы на тое, што глускія рабяты ўпершыню ўдзельнічалі ў такім конкурсе, удача ўсё ж спадарожнічала ім. Да прыкладу, у сваім раздзеле мадэль касмічнага карабля «Энергія-Буран», вырабленая адзінаццацікласнікам Валерыем Лугіным, заняла першае месца. Да-рэчы, у яго паслужным спісе ўжо і раней былі паспяховыя выступленні ў абласных авіямадэльных спаборніцтвах. Не засталася без увагі і работа васьмікласніка Руслана Бердышава: яго копія-мадэль ракеты «Метэор-2» атрымала 2-е месца. Заахвочвальным дыпломам адзначаны і самы юны ўдзельнік нашай каманды трэцякласнік Андрэй Каваленка, прадставіўшы на конкурс папяровы макет касмадрома. Такім чынам, усе трое і з дыпломамі, і з памятнымі падарункамі. Па годнасці адзначана і плённая дзейнасць кіраўніка гуртка. За вялікую і плённую работу па падрыхтоўцы да конкурсу «Космас» В. Ф. Бердышаў узнагароджаны Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення народнай асветы. Таму і яго, і выхаванцаў з поўнай падставай можна павіншаваць з заслужанай перамогай. | |
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (12.12.2009) | |
Просмотров: 1196 |
Всего комментариев: 0 | |