Галоўная » Артыкулы » Глусчане |
Ракеты на старце
Нядаўна раённым Домам піянёраў набыта значная партыя парахавых ракетамадэльных рухавікоў. Прычым непасрэдна на заводзе ў г. Шостка Сумскай вобласці, дзе яны і вырабляюцца. Сродкі для іх набыцця былі дадаткова выдзе-лены райвыканкомам і зараз усе жадаючыя займацца гэтым відам спорту могуць паспяхова рэалізаваць свой намер. Асабліва калі ўлічыць, што заняткі з ракетамадэлістамі праводзіць Уладзімір Фёдаравіч Бердышаў, так многа ўвагі ўдзяляючы развіццю дзіцячай тэхнічнай творчасці. Дарэчы, яго заслугі ў гэтым напрамку па справядлівасці адзначаны абласным упраўленнем народнай адукацыі, граматай якога і быў узнагароджаны. А райком камсамола ў сваю чаргу заахвоціў энтузіяста гэтай справы грашовай прэміяй. Думаецца, безумоўным прызнаннем заслуг гурткоўцаў, іх кіраўніка можна лічыць той факт, што мінулым летам яны прымалі ў сябе ўдзельнікаў абласных ракетамадэльных спаборніцтваў, заняўшы на іх другое каманднае месца. Зараз ідзе падрыхтоўка да ўдзелу ў абласных спаборніцтвах, якія пройдуць у маі гэтага года ў Асіповічах. Трэба сказаць, што «геаграфія» цікавага і адначасова карыснага віда спорту, які можна з поўнай падставай лічыць і такім жа цікавым відам тэхнічнай творчасці, прыкметна пашыраецца. Цяпер, напрыклад, займаюцца ім і ў Макавіцкай, Завалочыцкай і Балашэвіцкай школах, куды перададзена неабходная колькасць ракетных рухавікоў для арганізацыі ракетамадэльных гурткоў.
| |
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (12.12.2009) | |
Просмотров: 1166 |
Всего комментариев: 0 | |