Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Спаборніцтвы ракетамадэлістаў

Спаборніцтвы ракетамадэлістаў

Нядаўна ў Крычаве адбыліся абласныя спаборніцтвы ракетамадэлістаў - школьнікаў. Яны праходзілі па чатырох класах мадэляў: ракеты з парашутамі, ракеты са стужкай, ракетаплан, мадэлі-копіі. Ракеты стартавалі адначасова з трох месц. Паўсюду была чуваць каманда: «Ключ на старт!" , «Пяць, чатыры, тры, два, адзін... Пуск!» І маленькія ракеты, зусім як сапраўдныя, з агнём і дымам адрываліся ад стартавых установак і накіроўваліся пад воблакі. Затым праходзіў некаторы час і ракета павольна апускалася на зямлю пад купалам парашута або на доўгай папяровай стужцы.

 У складзе нашай каманды са сваёй ракетай выступіў сямікласнік СШ 2 Віктар Дзяшчэня. У спаборніцтвах таксама прымаў удзел і яго брат шасцікласнік Сяргей. Абодва яны члены авіямадэльнага гуртка, якім кіруе старшы інжынер сельгасхіміі Уладзімір Фёдаравіч Бердышаў. У пёршай палавіне дня поспех садзейнічаў нашым ракетамадэлістам. Па суме трох палётаў ракета Віктара Дзяшчэні ішла на першым месцы з вынікам 74 секунды. Але пасля абеда з'явілася сонца і патокі паветра доўга трымалі больш лёгкія мадэлі сапернікаў над зямлёй. У выніку — два трэціх месцы ў класе ракет з парашутам і са стужкай і два чацвёртых —у класах ракетапланаў і мадэляў-копій. Каманднае — чацвёртае месца.

 Ад'язджаючы з Крычава, браты Дзяшчэні ўвозілі з сабой дыплом III ступені і каштоўныя прызы, якія ўручыў ім дырэктар абласной станцыі юных тэхнікаў В. А. Ізюраў.

I. Кірын, наш няштатны карэспандэнт.

 
 
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (04.12.2009)
Просмотров: 968
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: