Галоўная » Артыкулы » Глусчане |
На трасе картынгісты
Як ніколі многа ўдзельнікаў сабралі 21 -я абласныя спаборніцтвы картынгістаў-школьнікаў, што адбыліся на аўтастаянцы Пячэрскага лесапарку ў Магілёве. Першынство аспрэчвалі гоншчыкі станцый юных тэхнікаў, Палаца піянераў і школьнікаў, дзве каманды з Бабруйска, а таксама з Глуска, Касцюковіч, Хоцімска, Асіповіч, Крычава. Пачалі спаборніцтвы юныя спартсмены на картах з аб'ёмам рухавіка 50 кубічных сантыметраў. У скорасным манеўраванні, дзе ўлічваліся скорасць і якасць праходжання дзесяці складаных фігур на трасе, перамог шасцікласнік Магілёўскай СШ № 15 Аляксей Садоўскі. Прызёрамі сталі бабруйчанін Андрэй Касцюкевіч і Дзяніс Бойчанка з Магілёва. Затым адбылася гонка ў класе картаў «Піянер». I тут быў лепшым Аляксей Садоўскі. Другім стаў Андрэй Півуноў з той жа СШ № 15, трэцім — магіляўчанін Дзяніс Бойчанка. На наступны дзень праводзілася гонка юнакоў на картах з аб'ёмам рухавіка 125 кубічных сантыметраў. Па выніках трох заездаў лепшым быў васьмікласнік СШ № 1 г. Магілёва Вячаслаў Марозаў з каманды Палаца піянераў і школьнікаў. У агульным заліку першае месца і пераходны кубак заваявала каманда абласной станцыі юных тэхнікаў. Другімі сталі гоншчыкі абласнога Палаца піянераў і школьнікаў. Трэцімі — рабяты з Глускага Дома піянераў і школьнікаў. Спаборніцтвы паказалі і нашы недахопы. Па-першае, нават у абласным цэнтры няма сапраўднага картадрома. У які ўжо раз спаборніцтвы праводзіліся на амаль не прыстасаванай для гонак пляцоўцы. I па-другое, для шырокага развіцця гэтага вельмі папулярнага віду спорту хранічна не хапае на месцах станочнага абсталявання, картаў і рухавікоў да іх. Жаданне развіваць картынг ёсць ва ўсіх, а вось матэрыяльна-тэхнічная база стрымлівае работу.
Пераможца спаборніцтваў Аляксей Садоўскі
Г. Багдановіч, загадчык аддзела абласной станцыі юных тэхнікаў. Фота аўтара. "Магілёўская праўда” 21.07.1989
| |
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (01.12.2009) | |
Просмотров: 1118 |
Всего комментариев: 0 | |