Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Упушчаны шанс

Упушчаны шанс

Каманда глускіх картынгістаў СШ № 1 прымала ўдзел у абласных спаборніцтвах па картынгу, якія праходзілі ў г. Магілёве. У гонцы машын класа «Юніёр» (аб'ём рухавіка 125 кубічных сантыметраў) дзевяцікласнікі Сяргей Атлас і Алег Савіцкі занялі адпаведна шостае і восьмае месцы сярод 20 удзельнікаў. Рабяты ўжо некалькі гадоў займаюцца ў гуртку картынгу пад кіраўніцтвам настаўніка працы СШ № 1 А. У. Шарамета. А вось пяцікласнік Валодзя Татарынаў упершыню ўдзельнічаў у абласных спаборніцтвах. У гонцы картаў класа «Піянер» (аб'ём рухавіка 50 кубічных сантыметраў) ён заняў 7-е месца сярод 17-ці ўдзельнікаў. Не пашанцавала Сяргею Барысіку. У адным з заездаў машын класа «Юніёр» яго карт сутыкнуўся з другім гоншчыкам і выйшаў са строю. Такая выпадковасць, а таксама недастатковая падрыхтоўка двух картаў класа «Піянер» не дазволіла камандзе глускіх картынгістаў увайсці ў лік прызёраў. Нашы гоншчыкі занялі чацвёртае месца, прапусціўшы ўперад каманды Магілёўскай гарадской станцыі юных тэхнікаў і абласнога Палаца піянераў і школьнікаў, якія занялі адпаведна І, II і III месцы.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (01.12.2009)
Просмотров: 1207 | Комментарии: 1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: