Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Поспехі прыйдуць з вопытам
 Поспехі прыйдуць з вопытам
 
Прайшло зусім нямнога часу, як члены гуртка картынгістаў Дакольскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўніка па працы А. В. Шарамета сканструявалі і пабудавалі гоначную машыну-карт. Яна стала пераможцам раённай выстаўкі тэхнічнай творчасці, была сёлета ўдзельніцай абласной выстаўкі, прысвечанай Усесаюзнаму тыдню навукі, тэхнікі і вытворчасці для дзяцей і юнацтва. Але спаборнічаць на ёй было нельга, таму што гэта машына не па памерах, вазе і нестандартных колах.
 I тады ўсяго за некалькі месяцаў школьнікі СШ № 1 пад кіраўніцтвам А. В. Шарамета, атрымаўшы старую раму з абласной станцыі юных тэхнікаў, пабудавалі невялікі карт «Піянер». Асабліва напружана ішла работа над ім у апошнія дні, калі з рэспубліканскай станцыі юных тэхнікаў паступіў доўгачаканы рухавік. Яго патрабавалася ўстанавіць, адрэгуляваць, апрабаваць.
 I вось надышоў доўгачаканы дзень XV абласных спаборніцтваў па картынгу. У іх прымалі ўдзел таксама каманды гарадоў Магілёва, Бабруйска, Асіповіч. Вось за рулём сваёй машыны пяцікласнік СШ № 1 Сяргей Шумскі. Пачынаецца першы этап спаборніцтваў — фігурнае ваджэнне. Юнаму картынгісту неабходна пераадолець 10 фігур, якія выкладзены з кубікаў. Тут улічваўся таксама і час, за які ён зможа прайсц гэту трасу. Адсутнічанне вопыту адбілася на выступленні: усяго некалькі фігур удалося прайсці Сяргею.
 Некалькі лепш склаліся справы ў гонках, дзе Шумскаму ўдалося абысці некалькі машын, заняўшы 9 месца ў заездзе. I тут якраз, відаць, той выпадак, калі не трэба быць прыдзірлівым да вынікаў. Галоўнае ў іншым: дэбют адбыўся, у рабят з'явіўся інтарэс да тэхнічных відаў спорту. А поспехі прыйдуць з вопытам.

I. КІРЫН, дырэктар раённага Дома піянераў і школьнікаў.
 

Каманда юных картынгістаў раёна: С. Барысік, С. Шумскі, кіраўнік гуртка А. В. Шарамет, О. Бабак
 
 Фота аўтара.
"Сцяг Радзімы” 14.06.1983
 

 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (28.11.2009)
Просмотров: 1237
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: