Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Гэта вы можаце

 ГЭТА ВЫ МОЖАЦЕ

 Папулярная тэлевізійная перадача, напэўна, многіх прымушала падумаць: «Бач ты, якія рэчы выдумляюць, робяць сваімі рукамі. А можа і я так змагу». I могуць, асабліва гэта пацвердзіў праведзены нядаўна усесаюзны Тыдзень навукі, тэхнікі і вытворчасці для дзяцей і юнацтва. Юныя тэхнікі краіны дэманстравалі свае дасягненні на выстаўках тэхнічнай творчасці рознага маштабу — ад школьных да ўсесаюзных.

 На раённай выстаўцы дзіцячай творчасці, якая была разгорнута ў Доме піянераў і школьнікаў, свае работы дэманстравалі юныя ўмельцы з Бярозаўскай, Дакольскай, Клятнянскай сярэдніх школ, СШ № 1 і СШ № 2 райцэнтра.

 Найбольшую ўвагу наведвальнікаў выстаўкі прыцягвала светамузычная ўстаноўка, вырабленая членамі радыётэхнічнага туртка Клятнянскай СШ, вучнямі 10-га класа Аляксандрам Каблуком і Уладзімірам Кіпелем пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Аляксея Уладзіміравіча Каралені. Нельга перадаць словамі ігру святла ад дзвюх соцень рознакаляровых лямпачак на экране са шкляных трубак. Светамузыка літаральна зачароўваё, напамінаючы аб мары вядомага рускага кампазітара, аўтара «Паэмы агня» А. М. Скрабіна бачыць музыку ў колеры. Застаецца толькі па-добраму пазайздросціць вучням Клятнянскай школы, якія атрымалі такі цудоўны сродак у дапамогу да афармлення вечароў адпачынку. У раздзеле «Транспарт» быў прадстаўлен карт (разнастайнасць гоначных машын), сканструяваны і выраблены ў гуртку карцінга Дакольскай СШ пад кіраўніцтвам маладога настаўніка фізікі і вытворчага навучання Аляксандра Уладзіміравіча Шарамета. Энтузіязмам гурткоўцаў Андрэя Дроба, Анатоля Сокала, Ігара Статкевіча і іншых рабят была створана гэта машына, здольная развіваць хуткасць да 60 кіламетраў у гадзіну. На жаль, па раду тэхнічных прычын карт не можа прыняць удзел у спаборніцтвах з сабе падобнымі, але ёсць надзея, што хутка аўтапарк гуртка папоўніцца новымі самаробнымі машынамі, не ўступаючымі заводскім.

 «Юныя тэхнікі — прамысловасці» — так называўся раздзел, у якім экспанаваўся ўніверсальны станок, выраблены ў гуртку юных мадэлістаў сельскагаспадарчых машын і трактараў Бярозаўскай СШ. Гурток узначальвае вопытны настаўнік вытворчага навучання Міхаіл Уладзіміравіч Шарамет.

 Рабяты працягвалі работу над прыстасаваннем, якое ўжо дэманстравалася на папярэдніх выстаўках. Раней з дапамогай станка можна было рэзаць і шліфаваць метал электрычнай іскрой, праводзіць электразварку невялікіх дэталей. Зараз юныя тэхнікі вырабілі прыстаўку да станка, з дапамогай якой можна вырабляць металічную сетку з ячэйкамі двух розных размераў, а таксама наматваць трансфарматарныя катушкі. На ўніверсальным станку цяпер можна выконваць пяць аперацый.

 Па выніках раённых выставак на абласной выстаўцы тэхнічнай творчасці, якая праходзіла ў Магілёўскім Дварцы піянераў і школьнікаў, наш раён быў прадстаўлен экспанатамі юных мадэлістаў сельскагаспадарчых машын і трактараў Бярозаўскай СШ і гуртка карцінга Дакольскай СШ.          

 Дыпломам першай ступені і Граматай абкома ЛКСМБ была адзначана самаходная касілка для заліўных лугоў, вырабленая і прайшоўшая выпрабаванні ў гуртку юных мадэлістаў Бярозаўскай СШ пад кіраўніцтвам М. У. Шарамета. Адзін з самых актыўньіх яе стваральнікаў дзевяцінласнік Васіль Слук узнагароджан каштоўным падарункам — фотаапаратам.

 Гурток Бярозаўскай СШ — неаднаразовы пераможца раённых выставак тэхнічнай творчасці, дыпламант абласных выставак, удастоен дыплома і вымпела ЦК ДТСААФ БССР. Гурткі тэхнічнай творчасці прыцягваюць да канструявання і мадэліравання не адну сотню рабят. I, як бачым, многа могуць зрабіць умелыя рукі. Пажадаем рабятам поспехаў. Тым больш, што Усесаюзны агляд «Юныя тэхнікі — Радзіме» працягваецца.
 
 
 
 
 
 
У час выпрабаванняў самаходнай касілкі для заліўных лугоў, вырабленай юнымі тэхнікамі Бярозаўскай СШ
  Выпрабавальнік — вучань 9-га класа Васіль Слук

Фота аўтара.

"Сцяг Радзімы”. 27.01.1983 № 12

 

 

Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (28.11.2009)
Просмотров: 1070
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: