Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Сіндром уяўнай улады

Канфліктная сітуацыя

Сіндром уяўнай улады

 

 

Аб падзеях, якія апошнім часам скаланаюць Глуск, наша газета пісала неаднаразова. І, здавалася б, нагоды да іх звяртацца няма, нічога новага ў канфліктнай сітуацыі паміж афіцыйнымі структурамі ўлады і створаным пад уплывам мітынгоўшчыны камітэтам грамадскага самакіраваняя не адбываецца. Камітэтчыкі ўзбуджаюць грамадскую думку на «барацьбу з мафіяй». Райсавет і яго структуры, нарэшце, спрабуюць разабрацца, наколькі правамоцнае існаванне ў такім выглядзе і з такімі функцыямі самога катітэта.

Але ехаць у Глуск і брацца за пяро прымусіла пісьмо ў рэдакцыю аднаго з лідэраў камітэта грамадскага самакіравання, чалавека, з якога фактычна і пачаўся «бунг на караблі», Віктара Вярыгі. Калі памятае чытач, узімку ён аб’явіў трохдзённую сядзячую галадоўку ля помніка Леніну і прыгразіў, што ў выпадку невыканання яго патрабаванняў пакончыць з сабой.

Праўда, і ў лісце В. Вярыгі не было нічога такога новага. Паведамлялася пра факты, аб якіх ужо расказала раённая газета, якія праверыла-пераправерыла не адна самая прадстаўнічая камісія. Зноў жа — аб злоўжываннях. Зараз — началь-ніка райаддзела міліцыі У. Р. Ільянкова і яго намесніка С. А. Дзяшчэні, якія — першы садзейнічаў цесцю ў набыцці дзяржаўнай «Волгі» па астаткаваму кошту, а другі сам набыў аўтамабіль УАЗ-469. Начальніку аб’яўлена строгая вымова за «асабістую нясціпласць», а намеснік пакуль быў у водпуску, так што яго пакаранне наперадзе.

Відаць, гэтымі мерамі рэагавання камітэт не задаволіўся, бо пракурору раёна В. Д. Сувораву накіраваў паперу з просьбай прыняць меры законнага рэагавання да С. А. Дзяшчэні. Ды пракурор пры ўсёй яго высокай прафесійнай кваліфікацыі не можа знайсці ў фаліянтах законаў гэтыя меры законнага рэагавання.

А цяпер давайце паразважаем.

Ідзём да рынку. Рэальнасцю стала шматукладнасць эканомікі. Усё больш аўтарытэтна заяўляе аб сабе прыватнік. Добра гэта ці дрэнна? За што змагаліся...

Калі запытаўся аб палітычным крэда камітэта грамадскага самакіравання ў В. Вярыгі, ён цвёрда і ўпэўнена адказаў: «Барацьба з карупцыяй, злоўжываннямі, за сацыяльную справядлівасць». Па маёй просьбе ўдакладніў: мьі за дэмакратызацыю ўсіх бакоў жыцця, у тым ліку і эканомікі, за ўсталяванне рыначных адносін.

Але ж эканамічная шматукладнасць і ёсць прамы і верны шлях да сацыяльнага раздзялення грамадства, якое, дарэчы, даўно ўжо адбываецца і да якога ў простага народа рэзка негатыўныя адносіны. Да многіх тых жа кааператываў, малых і сумесных прадпрыемстваў, у якіх, на думку простых людзей, грошы грабуць шуфлямі. Значыць, такая сацыяльная справядлівасць не падыходзіць. Яна супярэчыць той, аб якой мы чулі з дзяцінства, калі былі «роўныя сярод роўных». Цяпер не будзем. Раней была партыйна-бюракратычная эліта і астатні народ. Зараз ці вельмі ў хуткім часе гэтае размежаванне значна пашырыцца: будуць вельмі багатыя, багатыя, бедныя, вельмі бедныя.

Глускаму камітэту грамадскага самакіравання гэта не падабаецца. У вітрыне мясцовага кінатэатра з’явіўся стэнд пад назвай «Палацы і халупы». А на ім фатаграфіі дабротных дамоў, у якіх жывуць той-сёй з былой наменклатуры, і хібары «простых рабочых»: маўляў, падзівіцеся на сацыяльную несправядлівасць. «Стэнд прыцягнуў увагу людзей, — піша В. Вярыга. — Але правісеў толькі два дні. На трэці ў кінатэатр прыйшоў дэпутат раеннага Савета Ю. Ф.Былінскі, асабняк якога быў на адной з фатаграфій, і самачынна зняў стэнд. Следам пад’ехаў старшыня Глускага пасялковага Савета В. I. Кудрэеў на машыне, чый катэдж таксама трапіў на фота, і павёз стэнд у невядомым напрамку. Хутка раскурочаным, з разбітым шклом і сарванымі фатаграфіямі стэнд знайшлі ў памяшканні пасялковага Савета. Камітэт грамадскага самакіравання звяртаўся ў народны суд, куды прад’явіў іск...».

3 усёй гэтай непрыгожай эпапеі асноўнае тое, што суд прыняў іск. Значыць, стварэнне прававой дзяржавы — не проста дэклараванне такой. І камітэту грамадскага самакіравання ў барацьбе з «мафіяй» і за сацьіяльную справядлівасць трывала стаць бы на платформу законнасці. Бо ніякая справядлівасць ад законнасці неаддзельная — у гэтым мы з камітэтам згодны. I асноўны крытэрый справядлівасці ў эпоху рыначных адносін — законнасць.

А так шматлікія «баі мясцовага значэння», якія вядзе камітэт, на думку многіх, выглядаюць мышынай валтузнёй. Тым больш, што і само існаванне камітэта пастаўлена пад сумненне. Камісія па законнасці раённага Савета народных дэпутатаў вынесла заключэнне, у якім адносна выбрання камітэта грамадскага самакіравання сказана: «Сход грамадскасці ў такой колькасці згодна з артыкулам 21 Закона аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь не правамоцны ствараць органы тэрытарыяльна-грамадскага самакіравання пры раённым або пасялковым (сельскіх) Саветах народных дэпутатаў».

Выяўляецца і яшчэ адна непрыгожая акалічнасць. Сярод членаў камітэта аказаліся «барацьбіты за справядлівасць», супраць якіх зараз узбуджаны крымінальныя справы.
 
 

В. Кубека.

“Магілёўская праўда” 24.07.1992
 
 
 
 
 
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (21.04.2009)
Просмотров: 868
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: