Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления |
Сустрэча з прадстаўнікамі БНФ
Чацвёртага ліпеня ў раённым Доме культуры адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага Народнага фронта з жыхарамі Глуска, арганізаваная мясцовым камітэтам грамадскага самакіравання. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні Сойма БНФ Юрый Віктаравіч Хадыка, сакратар Управы Сойма БНФ Віктар Антонавіч Івашкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі ад апазіцыі Галіна Георгіеўна Сямдзянава, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета народных. дэпутатаў, старшыня камітэта БНФ «Дзеці Чарнобыля» Наталля Арсенцьеўна Рослава, старшыня Слаўгарадскага гарадскога Савета народных дэпутатаў Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў.
У сваіх выступленнях удзельнікі сустрэчы расказалі аб дзейнасці Народнага фронта ў рэспубліцы, аб рабоце апазіцыі ў Вярхоўным Савеце рэспублікі і мясцовых органах улады, адказалі на пытанні прысутных. У сустрэчы прыняў удзел і выступіў старшыня Цэнтральнага Савета Беларускай Сялянскай партыі Яўген Міхайлавіч Лугін. Пасля заканчэння сустрэчы адбыўся сход прыхільнікаў БНФ, на якім была сфарміравана пярвічная арганізацыя руху — суполка, якую склалі 6 глушчан. Члены Магілёўскага камітэта БНФ «Дзеці Чарнобыля» перадалі глускаму камітэту грамадскага самакіравання партыю германскіх медыкаментаў для лячэння маючых у гэтым патрэбу дзяцей. Дэфіцытныя лекі — аднаразавыя шпрыцьі, антыбіотыкі -— з удзячнасцю прыняты і пераданы членамі глускага камітэта ў дзіцячае аддзяленне райбальніцы.
I. Кірын, член камітэта грамадскага самакіравання.
"Радзіма” 11.07.1992 Фота аўтара
| |||
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (20.04.2009) | |||
Просмотров: 893 |
Всего комментариев: 0 | |