Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Да мітынгаў прывыклі

Да мітынгаў прывыклі

 

Менавiта такое ўражанне склалася пасля мiтынгу, якi у нядзелю прайшоў у Глуску. Заяўку на яго правядзенне своечасова падаў так званы камiтэт грамадскага самакiравання. Райвыканком санкцыянiраваў.

Па звестках, якiя мае рэдакцыя, на стадыёне сабралася чалавек 200—250, i то большай часткай тыя, хто iшоў загараць на пляж ды тут прыпынiўся. Нiхто з кiраўнiцтва раёна не прысутнiчаў. Таму, вiдаць, што факты, якiя прыводзiлi выступаючыя, даўно ўсiм вядомыя, набiлi аскомiну. Гэты мiтынг стаў як бы сваеасаблiвай справаздачай камiтэта грамадскага самакiравання i спробай нейкiм чынам узаконiць свой статус.

Як стала вядома, для падтрымкi глускай “дэмакратыi” прыбылi прадстаўнiкi з Мiнска i нават са Слаўгарада.
 
 

В. ДРУЦКІ

«Магілёўская праўда» 23.06.1992
 
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (14.04.2009)
Просмотров: 785
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: