Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления |
Канферэнцыя ў МінскуУ першыя дні чэрвеня сталічная зала Мінгарсавета прыняла дэпутатаў Саветаў розных узроўняў. Тут прайшла рэспубліканская канферэнцыя народных выбраннікаў мясцовых Саветаў — ад пасялковых да абласных. Прысутнічалі і прадстаўнікі дэмакратычных партый, рухаў рэспублікі. Па запрашэнню аргкамітэта ўдзельнічала ў канферэнцыі і група членаў глускага камітэта грамадскага самакіравання ў складзе чатырох чалавек разам са старшынёй камітэта Я. Р. Фалецкім. Удзельнікі канферэнцыі прааналізавалі сітуацыю, якая склалася ў мясцовых органах улады, дзейнасць якіх у свой час стала выконваць ролю па абслугоўванню палітычнай партыйнай сістэмы. Зараз яе структура таксама такая, што застаецца сур’ёзным тормазам на шляху сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага развіцця рэспублікі. На канферэнцыі былі распрацаваны тыя прапановы па змяненню Канстытуцыі рэспублікі, якія датычаць мясцовага самакіравання. Было прапанавана адмовіцца ад абласнога дзялення і скасаваць абласныя Саветы, спрасціць сістэму ўлады да 2-хзвеннай. 3 аднаго боку — Вярхоўны Савет, з другога — дэпалітызаваныя муніцылальныя Саветы, валодаючыя эканамічнай незалежнасцю, маючыя ўласны бюджэт, уласныя налогі і поўную самастойнасіць у кіраванні муніцыпальнай уласнасцю, у тым ліку і ў вызначэнні структуры выканаўчых органаў і ўсёй унутранай арганізацыі. Прапановы канферэнцыі перададзены ў Вярхоўны Савет. Таму, калі народныя выбраннікі знойдуць іх прымальнымі, то не пройдзе і паўгода, як у Магілёве, скажам, можа застацця толькі мэрыя. На канферэнцыі была разгорнута выстава матэрыялаў аб дзейнасці глускага камітэта грамадскага самакіравання, якая прыцягнула ўвагу многіх яе ўдзельнікаў. Ад нашай дэлегацыі выступіў дэпутат пасялковага Савета народных дэпутатаў А. М. Фаставец, які выказаў недавер Вярхоўнаму Савету і ўраду рэспублікі, а таксама і дэпутату Вярхоўнага Савета ад нашага раёна Самошчаву за раўнадушша да патрэб сваіх выбаршчыкаў. Члены камітэта вырашылі падтрымліваць кантакты з дэпутатамі абласнога гарсавета, старшынёй Слаўгарадскага гарсавета членам БНФ Ф. В. Шкірманковым і іншымі прыхільнікамі дэмакратычных рухаў. У перыяд работы канферэнцыі члены камітэта прынялі ўдзел у сходзе рэспубліканскага руху за тэрытарыяльнае самакіраванне. На ім глускі камітэт грамадскага самакіравання быў прыняты ў гэты рух на правах пярвічнай арганізацыі. Для яго ў цэнтральным савеце руху, які налічвае 11 чалавек, было выдзелена адно месца. 3 вопытам работы камітэта грамадскага самакіравання «Ўручча», з дзейнасцю яго старшыні глушчане пазнаёміліся ў час папярэдняй паездкі.
Рэгістрацыя удзельнікаў канферэнцыі. Справа налева: А. Караленя, А. Фаставец
Выступае А. Фаставец
Наша дэлегацыя (першы рад) у час работы канферэнцыі
Удзельнікі канферэнцыі каля стендаў глускага камітэта грамадскага самакіравання
I. Кірын. Фота аўтара. "Радзіма” 20.06.1992 | |
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (06.04.2009) | |
Просмотров: 910 |
Всего комментариев: 0 | |