Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления |
Разлічваем на падтрымкуНапэўна, многім вядома, што адносна нядаўна ў раёне на сходзе пайшчыкаў і грамадскасці быў створан раённы камітэт грамадскага самакіравання. За гэты час было распрацавана і зацверджана палажэнне камітэта, якое было часткова надрукавана ў газеце «Радзіма». Адкрыты таксама разліковы рахунак у Глускім Аграпрамбанку. Члены камітэта працуюць на грамадскіх пачатках. Аднак, зразумела, любая праца, каб яна была дзейснай, патрабуе пэўных грашовых сродкаў. Іх жа на сённяшні дзень яўна недастаткова. Таму камітэт грамадскага самакіравання звяртаецца да кіраўнікоў гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізаіцый раёна, насельніцтва з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе: грашыма ці якімі іншымі сродкамі. Пажадана, каб у бліжэйшы час на сваіх сходах працоўныя калектывы вылучылі сваіх прадстаўнікоў у грамадскі камітэт. Больш поўнае прадстаўніцтва ў ім дапаможа і больш поўна прадстаўляць інтарэсы людзей. У сувязі з гэтым лічым мэтазгодным нагадаць, што зараз камітэт грамадскага самакіравання збіраецца ў зале пасяджэнняў райвыканкома па нядзелях у 9 гадзін раніцы, як і тое, што разліковы рахунак камітэта 000609218 у Аграпрамбанку г. п. Глуск. Пакуль не ўстаноўлен пастаянны адрас камітэта, жадаючыя, калі ўзнікне такая неабходнасць, могуць пісаць па адрасу: вузел сувязі, а/я № 1. Чакаем вашых пісьмаў і прапаноў.
Раённы камітэт грамадскага самакіравання. «Радзіма» 1.04.1992
| |
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (21.03.2009) | |
Просмотров: 833 |
Всего комментариев: 0 | |