Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Атрымаў пуцёўку ў жыццё

У райвыканкоме

АТРЫМАЎ ПУЦЁЎКУ Ў ЖЫЦЦЁ

 

 

Раённая газета паведамляла ўжо сваім чытачам аб тым, што ў Глуску на сходзе пайшчыкаў раёна, які праводзіўся пасля вядомага ўсім мітынгу ў Глуску, быў створан грамадскі камітэт. Крыху пазней больш чотка акрэсліліся напрамкі яго дзейнасці, адпаведнасць заканадаўчым актам рэспублікі, і новая грамадская арганізацыя атрымала статус раённага камітэта грамадскага самакіравання. Сумесным рашэннем прэзідыума і выканкома раённага Савета народных дэпутатаў нядаўна зацверджана часовае палажэнне аб даным камітэце.

У адпаведнаіці з дзеючым заканадаўствам камітэт, які ўтворан на аснове добраахвотнага волевыяўлення грамадзян, ажыццяўляе сваю дзейнасць у цеснай сувязі з мясцовымі Саветамі, іх органамі, народнымі дэпутатамі, працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганізацыямі ва ўмовах шырокай галоснасці. Каардынуе гэтую дзейнасць раённы Савет народных дэпутатаў і яго выканком.

У палажэнні вызначаны правы і абавязкі раённага камітэта грамадскага самакіравання. Ён надзелен статусам юрыдычнай асобы, мае асобны рахунак у банку, можа каапераваць добраахвотныя ўзносы і ахвяраванні грамадзян і арганізацый. Яму прадастаўлена права звяртацца з прапановамі ў мясцовыя Саветы і іх органы, прадпрыемствы і ўстановы і ўдзельнічаць у іх разглядзе, ажыццяўляць грамадскі кантроль за іх работай. Па ўзгадненню з выканкомам райсавета камітэт можа ствараць камісіі для рашэння неабходных пытанняў з прыцягненнем кампетэнтных спецыялістаў, арганізоўваць правядзенне неабходных экспертыз.

Ен мае права заслухоўваць інфармацыю і прымаць меры грамадскага ўздзеяння да службовай асобы, якая дапусціла злоўжыванне ў сваёй рабоце, шляхам абмеркавання яе дзеянняў на пасяджэнні камітэта або на сходзе данага працоўнага калектыва. У неабхадных выпадках можа накіроўваць матэрыялы ў адпаведныя кампетэнтныя органы для прыцягнення да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Члены раённага камітэта грамадскага самакіравання сумесна з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады і кіравання маюць права знаёміцца са справаздачнай або іншай дакументацыяй прадпрыемстваў і арганізацый, па пісьмоваму даручэнню камітэта адміністрацыя не мае права перашкаджаць яе прадастаўленню.

Члены камітэта маюць права прысутнічаць на пасяджннях выканкомаў і сесій мясцовых Саветаў народных дэпутатаў.

Рашэнні камітэта носяць растлумачальны і рэкамендацыйны характар.

Палажэннем абумоўлена і сацыяльная абароненасць членаў камітэта. У прыватнасці, яны могуць вызваляцца ад сваёй асноўнай работы з захаваннем сярэдняга заработку на перыяд выканання імі даручэнняў камітэта, калі наконт гэтага ёсць рашэнне адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта або працоўнага калектыва.

Члену раённага камітэта грамадскага самакіравання выдаецца пасведчанне.

Дэфіцыт газетнай плошчы не дае магчымасці апублікаваць цалкам часовае палажэнне аб раённым камітэце грамадскага самакіравання. Жадаючыя маюць магчымасць пазнаёміцца з ім дэталёва ў самім камітэце, які размяшчаецца часова ў зале пасаджэнняў райвыканкома.
 
 
«Радзіма» № 18 4.03.1992
 
 
 
 
 
 
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (21.03.2009)
Просмотров: 784
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: