Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Глуск, як люстра новай рэвалюцыі

ГАЛАДОЎКА ЛЯ П’ЕДЭСТАЛА

Рэпартаж у нумар

Глуск, як люстра новай рэвалюцыі

 

Ён сядзеў на цэнтральнай плошчы пад помнiкам Ленiну. Цёпла апрануты, укутаны коўдрамi. Побач стаяў тэрмас, пэўна, з чаем. На выгляд малады чалавек галадаў. Ужо трэцiя суткi.

Гэтаму «сядзенню» папярэднiчала заява на iмя старшынi райвыканкома В. У. Шчацько. Змест яе прыводзiм поўнасцю, без рэдакцыйных правак, бо аўтар заявы, як потым высветлiлася, наогул катэгарычна супраць рэдагавання iм напiсанага.

«...Прашу дазволiць i не перашкаджаць мне у правядзеннi трохдзённай галадоўкi з 11-00 28 студзеня 1992 года па 11-00 30 студзеня 1992 года. Таму што больш трох дзён я галадаць не змагу, проста не ведаю, як так могуць галадаць па цэламу месяцу. I пасля невыканання маiх патрабаванняў, г. зн. 30 студзеня, у 12-00 я скончу жыццё самагубствам. Галадоўку буду праводзiць на плошчьi каля помнiка У. I. Ленiну - смерць прыму тут жа.

Просьба не ратаваць. У сiлу рашучасцi свайго характару скончу з сабой нават раней, калi буду бачыць, што мае патрабаваннi не рашаюцца. Але нават так пастараюся дацягнуць да 30-га, дня свайго нараджэння. Далей так жыць пазбаўленым сваiх правоў я не жадаю.

Далоў цэнзуру у мясцовай газеце у асобе рэдактара. Пісьмо, адрасаванае Н. Б. Сандамiрскаму (намеснiк рэдактара - В. К.), не было яму нават паказана. На мае патрабаванне надрукаваць я атрымаў адмову з надуманай фармулёукай. Патрабую надрукаваць мае пiсьмо, i няхай людзi нас рассудзяць. Мяне пазбавiлi слова i пры гэтым гавораць аб яго свабодзе.

2. Прыняць меры да звальнення прадаўцоў магазiна в. Калацiчы за тое, што не спраўляюцца са сваiмi абавязкамi i нагнятаюць нестабiльную абстаноўку сярод насельнiцтва. Не даючы і не дадаючы належачых па спiсу прадуктаў насельнiцтву. Ад скаргаў i заяў на дрэннае абслугоўванне нiякай рэакцыi. Даводзiцца належачае па нормах водпуску вырываць са скандалам. А некаторыя нават праз 6 месяцаў узяць свае не маюць магчымасцей. I гэта iдзе гаворка аб гарантаваным тавары, а што ж гаварыць аб астатнiм. Колькi хаця б за 1991 год было прададзена насельнiцтву в. Калацiчы мукi для корму жывёлы. I для даведкi паднiмiце дакументы, колькi ўсяго прададзена ўсялякага тавару у в. Сялец, там жа 25 двароў, а у Калацічах? Што ж яны, гэтыя прадаўцы, робяць за прылаўкам? Я прыйшоў да свайго рашэння не проста так, я хадзiў да Папкова (старшыня райспажыўсаюза - В. К.), дарэчы, там пры маёй гутарцы прысутнiчаў i Былiнскi Ю. Ф. (былы сакратар райкома партыi, цяпер дырэктар малога прадпрыемства - В.К.). Пасля гэтага звярнуўся у газету - i вось замкнутае кола. Цi не таму зараз у нас такое адбываецца, што людзi сядзяць не на сваiх месцах. І ўсё ж я веру, што можа быць, хоць пасля маёй смерці што-небудзь зменiцца у раёне. Можа, узнiмуцца людзi і ўсё паставяць на свае месцы. Дзеля гэтага я гатоў памерцi. У сiлу свайго характару не магу я жыць на каленях. Да гэтае пары у мяне не атавараны талоны на абутак, цэлыя i «візiткі», але «вiзіткi» - ладна, нiхто не вiнаваты, што я працую па 10 гадзiн i не знаходжу часу таўкацца у чэргах, тым больш начаваць ля магазіна. За ўсё пераплочваць даводзiцца ўсiм i вось парадокс: беззаконне мы усе узводзiм у закон. Ці не таму мы за любы тавар з-пад прылаўка плоцiм у некалькi разоў даражэй, што мы гэтыя лiшнiя сотнi і тысячы сумленна не зарабiлi? А пакутуе просты народ, у якога няма лiшнiх грошай».

Вось такую заяву напiсаў 33-гадовы шафер мясцовага гаргазу Вiктар Вiктаравiч Вярыга.

Па-рознаму да яе можна ставiцца. Можна сцвярджаць, што, акрамя патэтыкi i агульных фраз, у ей нiчога няма, што прычыны, па якiх чалавек, бацька дваiх малалетнiх дзяцей, вырашыў памерцi - а у дзень свайго нараджэння ён намецiў публiчна спалiць сябе, нават ёмiстасць з бензiнам побач увесь час стаяла - мiзэрныя, нязначныя, што рашэнне непрадуманае. Што у такiм становiшчы пры нястачы у магазiнах апынулiся усе жыхары раёна.

Аднак тое, што Вярыгу падтрымалi шматлiкія глусчане, што на мiтынг, якi афiцыйна хацелi назваць нарадай, - хаця ад назвы сутнасць не мяняецца - сабралася больш за паўтысячы чалавек, гаворыць за тое, што у людзей набалела.

Выходзiць, справа тут не у Вярыгу асабiста. На яго месцы мог аказацца любы незадаволены - і рэакцыя была б тая ж, бо нарыў наспяваў i павiнен быў лопнуць. Гэта вiдаць i па тым, як разгортваўся канфлiкт.

Калi Вярыга прыйшоў i сеў на галадоўку пад помнiк, шматлiкiх лозунгаў у яго не было. Яны пачалі з`яўляцца потым, калi да яго з салiдарнасцю далучылiся людзi. I патрабаваннi набылi канкрэтнасць i акрэсленасць: зняць з займаемых пасад тых, кто адказвае за размеркаванне тавараў - намеснiка старшынi райвыканкома Л. А. Клыга, старшыню райспажыўсаюза Р.Е. Попкова, яго намеснiцу па гандлю А.С. Аўчыннiкаву. Апошнюю на мiтынгу называлі «Міс Польшча» - за частыя ваяжы у суседнюю краiну... Дасталося i іншым кiраўнiкам раённых службаў - за асабiстую нясцiпласць, будаўнiцтва асабiстых дач i катэджаў, за пазачарговае набыццё аўтамабiляў і iншых дэфiцытаў, за...

Але, як заўсёды бывае на мiтынгах, больш гаварылi, чым слухалi, больш выставлялі прэтэнзii, чым вырашалi праблемы. Ды і цi можна iх вырашьшь, калi мiтынговая дэмакратыя часцей за ўсё адвяргае закон, калi тут пануе не цвярозьi сэнс, а амбіцыi i аднахвiлiнныя настроi. Таму рэдакцыя «МП» і не збіраецца тут расстаўляць акцэнты у ацэнках дзеянняў асоб, імёны якiх гучалi на мiтынгу. Разбяруцца.

На гэтай хвалi выплыла і абвiнавачванне у зажыме дэмакратыi i свободы слова рэдактару райгазеты Т. А. Матусевiч. Не дапамагалi нi тлумачэннi, якiя атрымаў В. Вярыга, чаму не надрукавалi яго пiсьмо, нi спасылкi на Закон «Аб друку i сродках масавай інфармацыi», у якiм запiсана: «Ніхто не мае права абавязаць сродак масавай інфармацыi надрукаваць адхiлены рэдакцыяй матэрыял, калi iншае не прадугледжана законам».

Пішу аб гэтым не для таго, каб неяк выгарадзіць калег з Глуска, а ў пацвярджэнне факту, што шмат на мітынгах павярхоўнага, наноснага, якое часам выдаецца за найвышэйшы закон - волю народа. Аднак тое, шго ў самым закутку Магiлёўшчыны,  на цiхай да гэтае пары Глусчыне прагучаў гэты народны голас, - падзея значная i наводзiць на глыбокiя роздумы.

Раней улады нібы і ганарыліся, што вяскоўцы не мітынгуюць, iм, маўляў, не да гэтага, працаваць трэба. Цяпер i гэты козыр аказваецца бiтым: ускраiны падаюць голас. Ёсць i яшчэ адна своеасаблiвасць. Яшча год назад шумныя мiтынгi i дэманстрацыi у буйнейшых гарадах вобласцi не патрабавалi нi хлеба, нi тавараў. Вялася у асноўным барацьба за ўладу, за месца у Саветах, у выканкомах, ганьбiлi камунiстаў, абвiнавачваючы iх ва усіх смяротных грахах. Цяпер жа - i гэта наглядна прадэманстраваў Глуск - людзi змагаюцца за матэрыяльныя даброты. Змагаюцца пакуль мiрнымi метадамі. Пакуль?

Прыгадваючы вядомую талстоўскую метафару пра дубiну народнай вайны i пра яе аўтара, якога у свой час Ленiн назваў люстрам рускай рэвалюцыi, мiжволі падумваеш, цi не новае люстра новай хвалi новай рэвалюцыi з’явiлася у палiтычнай рэчаiснасцi? Пакуль урады дзеляць суверэнiтэты, пакуль упiваюцца самастойнасцю і незалежнасцю, пакуль парламенты мадэрнiзуюць сцягi i гербы, усталёўваюць дзяржаўныя мовы i абараняюць культуры, народ пакрысе пачынае патрабаваць, яшчэ не хлеба, але i не вiдовiшчаў, а нечага матэрыяльнага, што б у неразбярысе цэн і палiтык хаця б неяк змякчыла жабрацкасць яго iснавання.

...Улiчваючы, што пастаўленыя ім прэтэнзіі шырока абмеркаваны, Вярыга ад самаспальвання адмовiўся, галаданне спынiў. Прынята і кампрамiснае рашэнне аб стварэннi камісіі, якая дэталева разбярэцца у праблеме рэалiзацыi тавараў насельніцтву, злоўжываннях у гэтай справе. Нiбыта пажар сцiшыўся. Цi надоўга?
 
 

В. КУБЕКА.

«Магілёўская праўда» № 18, 1.02.1992
 

 

 

Голодовка Виктора Вериги. День 2-й. 29.01.1992. Фото А. Юркевича
 
 
 

 

 

 

Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (17.03.2009)
Просмотров: 951
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: