Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления |
Дзеянні прызнаны правамернымі У
раённай газеце № 82 за 21 кастрычніка паведамлялася аб тым, што на падставе
матэрыялаў пастаяннай камісіі раённага Савета народных дэпутатаў па законнасці,
правапарадку, барацьбе са злачыннасцю і правах грамадзян выканком раённага
Савета адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенню раённага
рэферэндуму. Рэферэндуму, дзе галоўным пытаннем было б датэрміновае
перавыбранне (роспуск) Глускага раённага Савета народных дэпутатаў у сувязі з
недаверам і правядзеннне навых выбараў дэпутатаў у раённы Савет восенню 1992
года. Аднак членаў ініцыятыўнай групы не задаволіла прынятае рашэнне і яны
падаюць скаргу ў народны суд, палічыўшы незаконнымі дзеянні выканкома
райсавета. На мінулым тыдні народны суд раёна разгледзеў скаргу па адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы раённага рэферэндуму. Пасля заслухоўвання бакоў і дэталёвага разгляду справы адмова выканкома раённага Савета ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы рэферэндуму прызнана правамернай. «Радзіма» 5.12.1992 | |
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (04.09.2009) | |
Просмотров: 1058 |
Всего комментариев: 0 | |