Галоўная » Артыкулы » История

Календарь. Февраль
 
Календарь

Февраль

В феврале 1660 года под Зубаревичами партизанские отряды полковников Дениса Мурашко и Самуэля Аскерко, воевавших на стороне Великого Княжества Литовского, разбили крупную группировку казаков, действовавших в составе московского войска под руководством воеводы Петра Хованского.

 

12 февраля 1691 года владелец Глуска канцлер Великого Княжества Литовского князь Доминик Николай Радзивилл получил от короля польского и великого князя литовского Яна III Собеского разрешение проводить в Глуске две ярмарки в год: «адзiн у дзень Ачышчэння альбо Грамнiчнай Найсвяцейшай Панны рускага свята па старым календары, другi у дзень Спаслання Духа Святога таксама па старым календары». Грамота, удостоверяющая это право, хранится в Национальном историческом архиве Беларуси. До этого владельцы местечка имели право проводить в Глуске только по одной ярмарке в год.

 
Доминик Николай Радзивилл
 

10 февраля 1918 года Глуск оккупирован польскими легионерами.

11 февраля 1918 года в Глуске польскими легионерами расстрелян Дмитрий Жижкевич, секретарь Глуского волостного комитета.

 


Здание райвоенкомата в Глуске, около которого погиб Дмитрий Жижкевич

Октябрь 2009 г. Фото И. Кирина


 

В феврале 1919 года на Глусчине прошел съезд Советов, на котором был избран Глуский волостной исполнительный комитет во главе с Семеном Вилюгой.

Семен Вилюга

 

17 февраля 1942 года в Глуске фашисты расстреляли подпольщиков Георгия Казака и Аркадия Ельницкого.

 

В феврале 1943 года у деревни Старое Село партизанские отряды под командованием Владимира Яковенко и Устина Шваякова разгромили карательный отряд глуского гарнизона численностью около двухсот человек.


Владимир Яковенко


1 февраля 1989 года в Глуске начал работать физкультурно-оздоровительный комбинат (ФОК).

 


Физкультурно-оздоровительный комбинат. Февраль 2010 г. Фото И. Кирина

 

2 февраля 1992 года в Глуске жителями района для борьбы со злоупотреблениями местных чиновников создан Глуский районный комитет общественного самоуправления.

Президиум собрания пайщиков района, на котором был избран районный комитет общественного самоуправления

Кинотеатр «Орион». 2 февраля 1992 г. Фото В. Медведева.


У лютым 1918-га

3 успамінаў Сямёна Лазаравіча Вілюгі, былога камандзіра партызанскага батальёна імя Бабруйскага рэўкома

Усю ноч з 10 на 11 лютага легіянеры шныралі па Глуску, каб схапіць актывістаў, не паспеўшых пакінуць мястэчка. БылІ арыштаваны С.А.Аношка, Д.А. Жыжкевіч, А.М.Райхман і некаторыя іншыя, хто не змог своечасова схавацца.

11 лютага 1918 г. у нядзелю польскія акупанты сагналі на плошчу сялян, прыехаўшых на глускі базар, многіх жыхароў Глуска і на вачах у соцень людзей расстралялі сакратара валаснога камітэта Дзмітрыя Андронавіча Жыжкевіча за тое, што паведаміў аб схаванай польскімі панамі ў падвалах Глускага касцёла вялікай колькасці рознага харчавання: пшанічнай мукі, вяндліны і каўбас, сметанковага масла, цукру і інш. Усе гэтыя прадукты былі канфіскаваны і перададзены байцам 51-га рэвалюцыйнага палка і ўзброеных атрадаў.

"Памяць. Глускі раён”. Мінск, Белта, 1999. С. 160
 

Якім я памятаю брата

3 успамінаў Алены Андронаўны Канцавой (Жыжкевіч)

Нарадзіўся Дзмітрый Жыжкевіч у 1893 г. у Глуску. Сям'я ў нас была самая што ні на ёсць працоўная. Бацька ў асноўным ганчарыў, гаспадарыў на зямлі, а ўсе дзеці, у тым ліку і Дзмітрый, дапамагалі яму ў гэтым.

У 1914 г. брат быў прызваны ў армію. Праз тры гады ён вярнуўся на радзіму членам РСДРП(б), уключыўся ў рэвалюцыйны рух на Глушчыне. Я часта бегала на мітынгі, на якіх выступаў Дзмітрый. Памятаю, якая гордая была, калі ён, высокі і прыгожы, браў слова, а людзі ўважліва яго слухалі. Па іх рэакцыі адчувалася, што гаворыць нешта для іх важнае, хвалюючае.

Словам, не забываецца многае. I ўсё ж не памылюся, калі скажу: той лютаўскі дзень 1918 г. памятаю ва ўсіх дэталях. У Глуску стаялі польскія легіянеры. Да нас у хату ў роспачы заскочыла суседская дзяўчына. Звярнуўшыся да брата (ён як-раз снедаў), таропка сказала:

— Міця, многіх арыштоўваюць. Хавацца трэба.

Але толькі паспеў Дзмітрый выйсці з веснічак, як тут яго і схапілі легіянеры. Пры ім жа ў хаце і ў хляве зрабілі вобыск. Знайшлі пяць вінтовак, дзве скрыні з патронамі. Толькі пасля гэтага павялі ў камендатуру. Потым мы даведаліся, што там яго дапытвалі, патрабуючы звестак пра іншых членаў рэўкома. Нічога не дабіўшыся, вырашылі расстраляць.

Сцэна расстрэлу і зараз перад маімі вачыма. Было гэта якраз каля будынка цяперашняга ваенкамата. Народу назганялі многа. Камендант, зачытаўшы прыгавор, прапанаваў Дзмітрыю завязаць вочы, але ён рашуча адмовіўся, сказаў, што яму няма чаго вочы хаваць ад людзей. Маўляў, жыў сумленна і ведае, за што прымае варожую кулю. Так і прыняў смерць, не скарыўшыся легіянерам.

Многа людзей прыйшло і на яго пахаванне. Нават здзіўляюся, чаму легіянеры дазволілі гэта. Больш таго, запомнілася такая дэталь. Калі пахавальная працэсія накіроўвалася на могілкі, насустрач ехалі некалькі уланаў. Яны выстралілі ў паветра, быццам салютавалі мёртваму Дзмітрыю за яго мужнасць і стойкасць.

Ні маці, ні бацька на расстрэле сына не былі. Мама проста не паспела, настолькі хутка ўсё адбылося. Бацьку ж, лічу, проста пашанцавала, паколькі і ён пад уплывам сына актыўна дапамагаў савецкай уладзе. Справа ў тым, што ён па просьбе Дзмітрью (усе ўжо ведалі, што легіянеры з корпуса Доўбар-Мусніцкага вось-вось будуць у Глуску) на падводзе павёз дакументацыю Савета ў Мазыр. А калі вяртаўся, то каля Баянава (гэта ён мне пазней расказаў) сустрэў чалавека, у якога пацікавіўся, што чуваць у Глуску. Той яму адказаў, што Глуск занялі польскія легіянеры і расстралялі ў нядзелю нейкага Дзмітрыя Жыжкевіча. Бацька адразу зразумеў, чым для яго можа скончыцца яго вяртанне ў мястэчка. Таму павярнуў каня, як кажуць, зусім у іншы бок.

Калі ў Глуску зноў была адноўлена савецкая ўлада, вуліцу, на якой быў расстраляны мой брат, назвалі яго імем.

"Памяць. Глускі раён”. Мінск, Белта, 1999. С. 162
 

Мемориальная доска на здании райвоенкомата


 
Улица Жижкевича
 

 

Ім не было і васемнаццаці

Кім бы сталі яны, хлапчукі ваеннага 1941-га? Хто ведае, магчыма, былі б яны капітанамі далёкіх плаванняў, лётчыкамі, настаўнікамі ці хлебаробамі... Светлыя юнацкія мары-летуценні абарвала вайна. Георгію Казаку і Аркадзю Яльніцкаму не было і васемнаццаці, калі ім прыйшлося ахвяраваць жыццём.

У Чырвоную Армію хлопцаў не ўзялі, сказалі, што занадта маладыя. Але яны не маглі бяздзейнічаць і шукалі свае спосабы барацьбы з акупантамі. Што ж, калі змагацца, то не голымі рукамі. Аркадзь і Жора сталі збіраць у лесе зброю, патроны. Усё гэта чысцілі, змазвалі і хавалі ў тайніках. У размовах паміж сабой не раз абмяркоўвалі, як знойдуць партызан і разам з імі стануць граміць фашыстаў.

У невялікай вёсцы, дзе ўсе на віду, не было тайнай тое, што Жора Казак камсамолец і больш таго — узначальваў у свой час школьную камсамольскую арганізацыю глускай СШ № 1. Сваіх адносін да нямецка-фашысцкіх акупантаў ён і яго сябар Аркадзь Яльніцкі таксама не таілі. Таму вакол іх паступова склалася невялікая патрыятычная група з ліку знаёмых хлопцаў і дзяўчат. У яе ўвайшлі Георгій Акуліч, яго сястра Каця і Мікалай Вайцяховіч. За старшага выбралі Георгія Казака.

Аднойчы ўся група сабралася ў Георгія Акуліча ў пас. Чырвоны. Бацька яго Дзмітрый Ігнатавіч падтрымліваў сувязь з партызанамі і малоў муку, рабіў крупы, і ўсё гэта дастаўлялася ў атрад Усціна Шваякова. Тут, у доме старога Акуліча, і адбылося знаёмства камсамольцаў з пасланцом партызанскага атрада Аляксандрам Іосіфавічам Мілевічам, які пазней стаў камісарам.

— Пойдзем да вас біць фашыстаў! — загарэліся вочы ў Георгія Казака і Аркадзя Яльніцкага.

Але Мілевіч выказаў зусім іншую думку: заставацца дома, каб працягваць збіраць для партызан зброю, звесткі аб узбраенні і колькасці варожых войскаў, весці сярод насельніцтва растлумачальную работу.

— Задание цяжкае і адказнае, — працягваў А.I.Мілевіч, — і хто не ўпэўнены ў сабе, скажыце аб гэтым зараз жа.

Але жаданне дапамагаць партызанам было вышэй за іншыя пачуцці. Ніхто, вядома, не адмаўляўся. Падлічылі сабраныя трафеі. Аказалася, што камсамольцы схавалі 2 кулямёты, 4 вінтоўкі, 2 скрынкі патронаў і некалькі гранат. А.I.Мілевіч пайшоў у атрад не з пустымі рукамі.

Праз некаторы час Георгій Казак зноў сустрэўся з Мілевічам, але на гэты раз ужо ў сваей хаце. Партызанам была адпраўлена новая партыя зброі. Прыходзілі новыя сувязныя, і кожны раз вярталіся яны ў лес з боепрыпасамі.

Магчыма, група не захоўвала патрэбнай канспірацыі, бо нечакана здарылася бяда. У адзін з лютаўскіх дзён 1942 г. неяк у в. Клетнае прыехала група людзей, якія назваліся партызанамі. Незнаёмцы хадзілі па хатах і агітавалі ісці ў партызаны. Дайшла чарга і да Мікалая Вайцяховіча. Не паспеў Мікалай апамятацца, як яго рукі былі ў момант скручаны за спіной, а «лагодныя партызаны» ператварьіліся ў паліцэйскіх.

У пас. Чырвоны былі арыштаваны Георгій Казак і Аркадзь Яльніцкі. Патрыётаў адвезлі ў Глуск у гестапа, дзе доўга катавалі, але нічога так і не дабіліся.

Зімой цямнее рана, аднак у лютым ужо дзень пабольшаў, і ў чатыры гадзіны дня, калі Георгія Казака і Аркадзя Яльніцкага вялі на расстрэл, было яшчэ відна. Босыя, у парванай адзежы, што ледзь прыкрывала цела, яны нетаропка ступалі па снезе. Георгій падтрымліваў Аркадзя, які ўжо не мог ісці сам. Сведкамі гэтай жудаснай карціны былі многія жыхары Глуска. Якую мэту праследавалі фашысты, калі вялі хлопцаў глускімі вуліцамі да могілак, адмовіўшыся ад звычайнага спосабу дастаўкі сваіх ахвяр да месца пакарання, было няцяжка здагадацца. Фашысты як бы папярэджвалі, што так будзе з кожным, хто паспрабуе дапамагаць партызанам.

Кім бы яны сталі, падлеткі цяжкіх гадоў вайны? Хто ведае, але яны былі сапраўднымі патрыётамі і памерлі, як героі.

Т.А.Матусевіч

"Памяць. Глускі раён”. Мінск, Белта, 1999. С. 286-287.


 Георгий Казак


 
Обелиск на могиле Георгия Казака и Аркадия Ельницкого на  глуском кладбище
 
Фото И. Кирина


 
Надпись на обелиске. 2010 г. Фото И. Кирина

 

 

 

 

 

 

 

Категория: История | Добавил: Vladmin (14.03.2010)
Просмотров: 1832 | Комментарии: 2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: