Галоўная » Артыкулы » Культура |
Казка Глуска 20 гадоў таму малады бусел аблюбаваў новенькую асвятляльную мачту ў левым куце глускага стадыёна. На вачах здзіўленых глусчан буслінае жытло ўзводзілася па няпісаных правілах пляцення з галінак і трэсак. Калі гняздо было гатова, бусел зайшоўся прызыўным клёкатам (за гэтую мелодыю празвалі яго Ялотам). І тады прыляцела бусліха.
Бусел у горадзе - выдатнасць неймаверная. Хтосьці з гараджан прыносіў да гнязда злоўленых на балоце жабак, і Ялот распачынаў у гняздзе віртуозныя танцы ў знак удзячнасці. У жніўні 1989 года на стадыёне адбыўся Першы Фестываль сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў", і бусел Ялот, безумоўна, уладарна пазіраў з гнязда на канцэрты ўдзельнікаў. У Глуску нарадзілася легенда, што бусел Ялот на самой справе - чалавек. Ён ведае чароўнае слова і ператвараецца ў чалавека, нібы герой казкі Вільгельма Гауфа. Распавядаюць, што чалавека завуць Анатоль і працуе ён у сферы культуры. Хтосьці з журналістаў нават сустрэўся з Ялотам-Анатолем і атрымаў эксклюзіўнае інтэрв'ю. - Зімую я ў Афрыцы. Не блізкі свет - 3 тысячы кіламетраў, але радзіма цягне. Кожную вясну я прылятаю ў Глуск. На вачах усё змяняецца. Горад становіцца прыгажэйшым, а Пціч вабіць веліччу і хуткаплыннасцю. Жнівень - святочны месяц. З вышыні бачна перадфестывальная мітусня. А калі наязджаюць госці, я нават забываюся паесці... Я бачыў, як бусел уссядаў у гняздзе цягам усяго часу гала-канцэрта, а як толькі прагучалі фанфары, што абвесцілі аб фінале свята, птушка ўзвілася, зрабіла ў высокім небе развітальны круг і знікла ўдалечыні... Так скончыўся юбілейны, дзесяты, Фестываль сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".
Фота аўтара На здымках:
1. Усе сцягі ў госці да нас; 2. Мастацтва ткацтва заўжды ў пашане: Наталля Грашчанка паказала сваё майстэрства; 3. Дуэт сяброў: Анатоль Сінкавец і Анатоль Ярмоленка; 4. Магілёўскія прыгажуні з "Сувеніра"; 5. Гран-пры фестывалю заваявалі "Сваякі" Ялізаўскага дома культуры; 6. Той самы Ялот; 7. Павел і Зінаіда Какоўкі з вёскі Тугавічы - старэйшыя ўдзельнікі фестывалю; 8. Ганчар Міхаіл Насановіч з дзецьмі дэманструюць сваё майстэрства; 9. Святлана Дубовік з Глуска свае творы вышывае крыжыкам; 10, 11, 13, 14. Удзячныя гледачы; 12. Лаўрэат газеты "Культура" 2006 года Вольга Забашная гэтым разам атрымала прыз разам з мамай Валянцінай; 15. Анатоль Ярмоленка: "Ніколі ў сем гадзін ранку не еў юшку"; 16. Кампазітар Валерый Іваноў паспрабаваў сябе ў якасці саліста барабаншчыкаў; 17. Мікалай Сацура з "Сяброў" - не толькі кампазітар,але і рыбак. Ягоныя словы запомняць пераможцы конкурсу на лепшую сямейную юшку: шклаўчане Аляксей, Наташа і Сафія Меснікі; 18. Панарама свята. Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
наш спецыяльны карэспандэнт Мінск — Людвінава — Мінск «Культура» № 35 (903) / 29.08 - 4.09.2009 http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=2944 | |||||||||||||||||||
Категория: Культура | Добавил: Vladmin (01.09.2009) | |||||||||||||||||||
Просмотров: 1763 |
Всего комментариев: 0 | |