Галоўная » Артыкулы » Культура

Чыя юшка смачнейшая?
 

Чыя юшка смачнейшая?

Сёння, 22 жніўня, у Глуску пачынаецца дзесяты па ліку абласны фестываль сямейнай творчасці "Сузор’е талентаў”. Нарадзілася свята дваццаць гадоў таму і за гэты час стала для раёна іміджавым. Асноўная задача мерапрыемства — развіццё творчых сямейнасваяцкіх стасункаў.
 
 Як паведамляе "К” начальнік аддзела культуры Глускага райвыканкама Уладзімір Шулякоўскі, заснавальнікамі фестывалю сталі Магілёўскі абласны і Глускі раённы выканкамы, а арганізатарамі — мясцовы аддзел культуры і Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурнаасветнай работы. У Глускім раёне, як вядома, больш за 30 сямейных творчых калектываў, якія займаюцца вакальным, харэаграфічным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Пасля адборачнага тура ў "Сузор’і талентаў” будзе браць удзел пяць сем’яў з Глускага раёна. А яшчэ — прадстаўнікі Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцей, Расіі і Украіны, усяго — 240 чалавек. Ды плюс — шматлікія госці, якія за 20 гадоў існавання фэсту пераканаліся ў ягонай унікальнасці.

Па словах дырэктара Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алега Хмялькова, фестываль "Сузор’е талентаў” — адзін з сацыяльна-культурных праектаў, народжаных абласной метадычнай структурай. І рэалізацыя гэтага праекта стала надзвычай яркай старонкай адмысловага фестывальнага руху, якім заўжды славілася ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама.

Свята, якое будзе доўжыцца два дні, адкрыецца ля мясцовага РДК. Конкурсныя праграмы пройдуць у кінатэатры "Арыён” і ў Цэнтральным парку гарпасёлка. Гасцей, як і заўжды, чакаюць конкурсы спеваў, танцаў, нацыянальнай кухні, сямейнага абярэга. Ля летняй паркавай танцпляцоўкі будзе дзейнічаць традыцыйны "Глускі хутарок”, народныя майстры і супрацоўнікі мясцовага Дома рамёстваў прадставяць творы традыцыйнага беларускага мастацтва. Ну і, канешне ж, будзе і доўгачаканая рыбалка на хуткаплыннай Пцічы. Кожная сям’я-канкурсантка згатуе ўласную юшку і прапануе любому жадаючаму. Карацей, слухайце, глядзіце, частуйцеся — радуйцеся!


 
 
Аўтар: Андрэй СТАРЖЫНСКІ
«Культура» № 34 (902) / 22 - 28.08.2009
http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=2907



 
 
Категория: Культура | Добавил: Vladmin (31.08.2009)
Просмотров: 1535
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: