Нашы землякі—героі кнігі
 
 
Гадоў таму мо з пяць прыязджаў у раён журналіст Валерый Яўгенавіч Храпаў, які ў той час супрацоўнічаў з газетай «Известия». Менавіта тады пазнаёміўся з героямі сваіх будучых нарысаў братамі Аляксандрам і Міхаілам Шараметамі, Мікалаем Дзядзюляй, Ігарам Кірыным, Уладзімірам Бердышавым, некаторымі іншымі. Вынікам паездкі ў беларускую глыбінку стаў нарыс у цэнтральным саюзным выданні.
 
 Але, як паказаў час, кропка на гэтым не была пастаўлена. Былыя ўражанні, сустрэчы зноў спатрэбіліся В. Я. Храпаву пры напісанні кнігі «I ў гэтых ціхіх гарадах», падрыхтаванай выдавецтвам «Педагогіка». Яна аб тым, як ідзе перабудова жыцця ў правінцыі. Аб тым, ад чаго залежыць адраджэнне яе духоўнага і культурнага жыцця. Таму галоўная тэма — педагагічны пошук, вопыт, праблемы, знаходкі. А людзям, прозвішчы якіх названы вышэй, прысвечана цэлая глава гэтай кнігі, якая так і называецца: «Рашэнні па Шарамету». Яна даволі аб'ёмная, таму разбіта на падзагалоўкі — «Рацыяналізатары з Бярозаўкі», «Усесаюзны ўзровень», «Хто выйдзе ў поле?», «Пераўтваральнікі». Няцяжка зразумець, што размова ў асноўным ідзе пра братоў Шараметаў, сапраўдных эн-тузіястаў сваёй справы.
 
 Старэйшы Міхаіл Уладзіміравіч і сёння працягвае плённа працаваць у той жа Бярозаўскай сярэдняй школе, дзе з яго дапамогай дзеці паспяхова авалодваюць тэхнічнай творчасцю. Такі ж сціплы, такі ж адданы сваёй справе і як усякі творчы чалавек па-ранейшаму поўны новых задум і планаў. Ведаючы яго характар, можна не сумнявацца: настаўнік зробіць усё магчымае, каб гэтыя задумкі атрымалі сваю далейшую рэалізацыю.
 
С. Санвіч.
 
"Радзіма” № 21, 19.02.1991
 
 
 
 
 

Яшчэ адзін поспех 

 

 Міхаіл Уладзіміравіч Шарамет... Яго калегам-настаўнікам добра вядома гэтае прозвішча, хаця працуе не ў гарпасялковай, а ў Бярозаўскай сельскай школе.

 

 У чым жа складаемыя яго безумоўнага аўтарытэту, яго плённай педагагічнай дзейнасці, вядомай не толькі ў раёне і вобласці, але і ў рэспубліцы, краіне (апошняе стала магчымым пасля публікацыі аб ім у газеце «Известия»). Сакрэт просты: адданасць справе і дзецям.

 
 Менавіта такую абставіну ўлічылі арганізатары XVII Рэспубліканскай выстаўкі дзіцячай тэхнічнай творчасці і XI фотавыстаўкі школьнікаў Беларусі і выбралі яго старшынёй журы секцыі транспартнай, малагабарытнай і сельскагасладарчай тэхнікі. Дарэчы, удзельнікамі яе сталі і некалькі яго выхаванцаў. У прыватнасці, выпускнік Аляксандр Кічатаў і дзесяцікласнік Аляксандр Ляпко. Апошні прадстаўляў малагабарытны трактар і стаў трэцім прызёрам выстаўкі. Дыпломам адзначаны і ўдзел яго старэйшага цёзкі. Такім чынам аб поспехах бярозаўскіх юных тэхнікаў, кіраўніка іх гуртка яшчэ раз даведаліся ў сталіцы рэспублікі.
 
 
 
 
 
 

І. Міхайлаў.

 
 
 
 
 
М. У. Шарамет за работай у час выстаўкі. Фота I. Кірына.
 
 
 
 
 
 

"Радзіма” 18.01.1990

 
 
  * *  * * 

Памятаеце юнага тэхніка з Бярозаўскай сярэдняй школы Анатоля Ляпко, які ў час зімовых канікул быў запрошан у Талін на XIII Усесаюзны тыдзень навукі, тэхнікі і вытворчасці, і там атрымаў Дыплом? У гэтым годзе ён закончыў школу, пас-пяхова вытрымаў экзамен у Мінскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Вялікая любоў да тэхнікі, народжаная ў сценах роднай школы, і яшчэ ў аднаго члена гуртка юнага мадэліста Пятра Ляпко выклікала жаданне звязаць свой лёс з тэхнікай. Нядаўна ён парадаваў маці і настаўніка працы Міхаіла Уладзіміравіча Шарамета радаснай весткай — ён залічаны на першы курс Мазырскага педагагічнага інстытута (дзе, дарэчы, вучыўся і сам Шарамет). А ў недалёкім будучым стане выкладаць урокі працы. I не проста так, а як робіць гэта любімы настаўнік.

 Расце, сталее змена юных гурткоўцаў. Радуецца і настаўнік за сваіх выхаванцаў. Коля Піліповіч і Саша Ляпко, якіх вы бачыце на здымку, займаюцца ў малодшай групе гуртка. Яны ахвотна працуюць на станках, вырабленых сваімі рукамі. Школьны самаробны трактар — адна са значных работ іх сяброў-старшакласнікаў.

 
 
 
 М. У. Шарамет разам з выхаванцамі.

"Сцяг Радзімы” 28.08.1986

 
 

Березовские Кулибины

«Дипломные работы» конкурсантов выше всех оценили их земляки

 

На конкурсе научно-технического творчества учащихся Союзного государства «Таланты XXI века», прошедшем в белорусском оздоровительном центре «Зубренок», ученики Березовской средней школы Глусского района продемонстрировали свои разработки, уже доказавшие свои преимущества в деле.

 Учащийся девятого класса Максим Ляпко и восьмиклассник Владислав Казубовский работали в секции «Техническое конструирование». За сварочный аппарат, который можно использовать не только в школьном кружке технического творчества, на уроках труда, но и в обычной мастерской, Влад получил диплом второй степени и приз — DVD-проигрыватель. Кстати, по словам Владислава, в будущем он собирается стать сварщиком.

 Максим Ляпко над усовершенствованием газонокосилки трудился три года. Призового места на конкурсе он, правда, не занял, вернулся домой с дипломом участника. Но ни он, ни его школьный преподаватель труда Михаил Шарамет не расстраиваются — победы еще впереди. А техника, сконструированная Максимом, уже сегодня популярна у березовских сельчан.

 — Таких конкурсов юные ученые и техники не видели со времен Советского Союза, — говорит Михаил Шарамет. — Примечательно, что в ту пору в подобном соревновании участвовал отец Максима — Анатолий Николаевич Ляпко. Тогда он тоже работал над усовершенствованием газонокосилки и стал абсолютным победителем. Но и та косилка, которую сделал его сын, для нас — настоящая находка. Она — на колесном ходу. Теперь земляки в очередь выстраиваются, чтобы мы им траву скосили. У нас ведь местность болотистая, кругом в пойме реки Птичь луга заливные, обычная косилка там не пройдет. А эта прекрасно справляется. На конкурсе мы подсмотрели одну идею, и теперь хотим приделать косилке шагающие колеса.

 Очень может быть, что юные Кулибины из Березовки или другой белорусской деревни станут победителями очередного конкурса научно-технического творчества учащихся Союзного государства, который намечено провести в России в 2011 году.


Ольга Кисляк

ГЛУСК

«Союз» 11.06.2009 № 21

 

 

Отец и сын Ляпко: мастерить газонокосилки — наша семейная традиция.

Фото И. Громыко