|
Клуб "Зносiны" у Глуску можна назваць "ветэранам" сярод клубаў, працуючых пры бiблiятэках вобласцi. Зараз ён аб'ядноўвае каля 30 жанчын пенсiённага ўзросту з агульнымi iнтарэсамi i жаданнем зрабiць разнастайным свае жыццё. Такую назву аб'яднанню далi невыпадкова, таму што зносiны для сталага чалавека - гэта тое галоўнае, чаго яму так не хапае у жыццi.
У адным з утульных пакояў Глускай цэнтральнай бiблiятэкi збiраюцца жанчыны, каб пагаварыць, абмеркаваць набалеўшыя праблемы, падзялiцца карыснымi парадамі i ўраджаннямi аб прачытанай кнiзе, прагледжаным кiнафiльме.
Нецiкавых пасяджэнняў у "Зносiнах" не бывает. Бо, як кажа яго кiраўнiк загадчыца аддзела абслугоўвання бiблiятэкi Iна Мiхайлаўна Кiрына, у жанчын столькi энергii i зацiкаўленасцi, што яны самi плануюць работу, самi выступаюць з прапановамi па правядзенню мерапрыемстваў У клубе разам сустракаюць святы, збiраюцца, каб адправiць кагосьцi у апошнi шлях, бо ўзрост удзельнiкаў пад 70 год i болей.
Амаль кожная сустрэча заканчваецца рэпетыцыямі мастацкай самадзейнасцi. Добрая лiрычная песня будзiць успамiн, узнiмае настрой, дае зарад бадзёрасцi. Агульнымi намаганнямi бiблiятэкi i раённага Дома культуры быў распрацаваны сцэнарый "Глускiх вячорак", з якiмi жанчыны аб'ездзiлi увесь раён. А пасля ўдзелу у перадачы "Запрашаем на вячоркi" беларускага тэлебачання калектыў стаў вядомым ва ўсёй рэспублiцы.
Адметная падзея у жыццi клуба адбылася у 1995 годзе За дасягнутыя поспехi у развiццi мастацкай самадзейнай творчасцi, актыўную работу па папулярызацыi народных традыцый рашэннем калегii Мінiстэрства культуры яму было прысвоена званне "Народны самадзейны калектыў".
I зараз самадзейныя артысты актыўныя ўдзельнікi фальклорных свят, вечарын-сустрэч, святочных агеньчыкаў цi проста канцэртаў.
Сярод самых старэйшых удзельнiц клуба, якія наведваюць яго з часу заснавання - Вольга Яфiмаўна Руднiцкая, Клаўдзiя Фёдараўна Глыбокая, Ганна Дзмiтрыеўна Бычкоўская, Палiна Цiмафееўна Навiцкая, Марыя Карнiлаўна Якiменка, Ванда Iванаўна Новiкава, Зоя Васiльеўна Свiрко.
Прыемна адзначыць, што у такі нялёгкi i трывожны час гэтых людзей аб'ядноўвае цяга да кнiгi, да светлага, узвышанага.
3 работнiкамi Глускай цэнтральнай бiблiятэкi, асабліва з кiраўнiком "Зносiн" І.М.Кiрынай удзельнiкаў клуба звязвае даўняе сяброўства. Яны ўдзячны iм за падтрымку, спагадлiвасць i дабрыню. А супрацоўнiкi бiблiятэкi ганарацца тым, што менавiта iх бiблiятэка абрана цэнтрам зносiн цiкавых, аптымiстычных i нестарэючых душой жанчын.
Па матэрыялах "Весніка бібліятэк” № 2, 2003 (інфармацыйна-аналітычны бюллетень Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Ў.І.Леніна)
Фото Александра Кульбы. ![]() На сцене - члены клуба "Общение"
![]() Торт юбилярам
![]() Выступает Анна Бычковская
![]() Поздравление Любови Слонкиной
![]() ![]() Инна Кирина (слева) и Валерия Врублевская ![]() ![]() ![]() ![]() |
|
За праздничным столом