У клуба "Зносіны " - юбілей

Мы ужо прызвычаіліся да таго, што калі на сцэну выходзіць калентыў клуба "Зносіны ", у зале не змаўкаюць апладысменты. І ў той урачыстьі дзень іх таксама было шмат. Іх дарьілі члены клуба ўсім тым, хто прыйшоў разам з імі ў раённы Дом культуры, каб павіншаваць іх са знамянальнай падзеяй — дзесятай гадавінай з дня існавання клуба і падараваць імяніннікам што-небудзь музычнае са свайго самадзейнага рэпертуару.

 Дзесяць гадоў прайшло з дня існавання клуба. Многа гэта ці мала? А гэта ўжо як глядзець на ўзрост. Для маладосці, безумоўна, мала. Для людзей пажылога ўзросту (а менавіта такі ён у членаў клуба) — гэта многа. А пачыналася ўсё даволі празаічна. Запрасілі паштоўкай у цэнтральную бібліятэку, каб цікава правесці свой вольны час. Запрашэнне зацікавіла, на яго адгукнуліся многія. Пачалі прыходзіць у бібліятэку, каб пагутарыць, падзяліцца навінамі, расказаць аб тым, што хвалюе. Неўзабаве такія візіты сталі рэгулярнымі.

У адну з такіх сустрэч вырашылі жанчыны абраць і старшыню свайго аматарскага аб'яднання. Ім стала Вольга Станіславаўна Шумоўская, а яе вернымі памочнікамі былі Паліна Цімафееўна Навіцкая, Надзея Яфімаўна Кірдун, Антаніна Сяргееўна Жалкоўская, якія і складалі ядро клуба. Ад звычайных размоў аб надзённым перайшлі да самадзейнай мастацкай творчасці. Спявалі песні, якія ім былі бліжэй да душы і нагадвалі гады той далёкай маладосці, калі яны былі поўныя сіл і жыццёвай энергіі. Дастаткова было ім разам заспяваць, як адразу ж забывалі пра ўзрост.

 "Глускія вячоркі" — першы самастойны твор, які падрыхтавалі члены клуба. 3 імі яны пабывалі амаль у кожнай гаспадарцы. Дапамагла падрыхтаваць іх мастацкі кіраўнік Г.М.Кажушка. Гэта была першая прыступка да агульнага прызнання, да вядомасці, пачатак іх папулярнасці ў раёне. Шмат сіл і энергіі аддала калектыву Р.Ф.Сокал, якая кірауе зараз фальклорным ансамблем "Спадчына" Хваставіцкага СДК. А Марыя Пятроўна Савіцкая, Ева Лаўрэнцьеўна Стрэж, Ганна Герасімаўна Каранкевіч паспяваюць адначасова ўдзельнічаць у двух калекгывах: "Зносіны" і "Спадчына". Немалы ўклад у развіццё і станаўленне калектыву клуба "Зносіны" унесла і Н.У.Бычкоўская.

 Ішоў час. А ён няўмольны. Многіх сваіх акгыўных удзельнікаў не далічыліся члены клуба. Не стала Лідзіі Сяргееўны Астапчук, Марыі Іванаўны Кузняцовай, Ніны Сяргееўны Грышынай, Антаніны Васільеўны Янкоўскай, Ніны Іванаўны Касько, Яніны Баніфацьеўны Стралкоўскай. Апусцелі "Зносіны", цяжка перажывалі страту. Але жыццё працягвалася. Наперадзе новыя выступленні, новуя сустрэчы з гледачом. А калі іх запрасілі ў Мінск на тэлебачанне ў адзін з калядных вечароў, радасці не было мяжы. I выступілі яны ў праграме "Запрашаем на вячоркі". I не проста выступілі, а і рэзананс вялікі атрымалі. Пацвярджэннем гэтаму шматлікія водгукі тэлегледачоў, тыя пісьмы, якія прыйшлі на іх адрас. Яны і зараз захоўваюцца ў альбоме. Усе, хто прысутнічаў у зале, а таксама члены клуба маглі яшчэ раз убачыць фрагмент "Вячорак" на экране, з якімі яны выступалі ў Мінску.

 Шмат было розных выступленняў у гэтага калектыва. Удзел у раённых конкурсах, фестывалях, ва ўсіх народных святах, выезды з конкурснымі праграмамі ў сельскія клубы і Дамы культуры. У 1995 годзе ў жыцці клуба "Зносіны" адбылася важная падзея — рашэннем калегіі Міністэрства культуры РБ яму было прысвоена званне "Народны". 3 вялікай цеплынёй члены клуба ўспамінаюць Людмілу Іванаўны Якіменку, якая кіравала калектывам больш трох гадоў.

 Са сцэны прагучала шмат віншаванняў у адрас імяніннікаў. Іх адрасавалі загадчык аддзела культуры У.А.Шулякоўскі, мастацкі кіраўнік Хваставіцкага СДК Р.Ф.Сокал, загадчыца падлеткавага і дзіцячага аддзела РДК Н.У. Бычкоўская, метадыст Л.І.Якіменка. Кіраўнік і арганізатар гэтага аматарскага калектыву І.М.Кірына сказала цёплае слова аб кожным удзельніку "Зносін". Валянціну Мікалаеўну Дубінскую добра ведаюць і паважаюць. Многім прыйшліся да спадобы творы, якія яна выконвае пад свой уласны гітарны акампанемент. I калі яе папрасілі нешта выканаць на сцэне са свайго ўласнага рэпертуару, Валянціна Мікалаеўна ахвотна згадзілася. I загучаў усім вядомы "Раманс аб каханні" у яе выкананні. Імяніннікаў вітаў сваім выступленнем фальклорны гурт "Спадчына" Хваставіцкага СДК, камерны хор раённай школы мастацтваў, Станіслаў Рудалевіч і Алена Прыгара, Насця Пагаржэльская, Жэня Глушакова. Ужо ў каторы раз парадавалі гледачоў Валянціна Рыбак, дуэт у складзе Уладзіміра Каранкевіча і Людмілы Якіменкі. Гучалі песні ў выкананні членаў клуба "Зносіны", шмат было выканана танцавальных нумароў. I яшчэ былі падарункі і вялікі прыгожы каравай у знак вялікай любві і павагі.

Л. МІКАЛАЕВА

"Радзіма” 15.02.1999
 

Фото Игоря Кирина