Яшчэ летась у мястэчка Глуск, што ў Магілёўскай вобласці, тэрмінова выязджаў археалагічны атрад Інстытута гісторыі АН БССР. Трывожылі чуткі, што там разбураюць феадальны замак. Як аысветлілася, трывога была абаснаванай: мясцовыя ўлады самохаць распачалі будаўніцтва спартыўнага комплексу проста на замку — буйной пяцібастыённай цвердзі XVI—XVIII стагоддзяў. У паўднёва-заходнім куце замкавага двара ўзвялі вялізны мураваны будан фізкультурна-аздараўленчага комплексу, чым пашкодзілі не толькі бліжэйшы бастыён, але і культурныя напластаванні, астатнюю частку тэрыторыі помніка «прыстасавалі» пад стадыён ды слецыяльныя гульневыя пляцоўкі. Бетонныя трыбуны і аблямоўкі, таўшчэзны слой баласту (пяску), глыбокая яміна пад каментатарскую будку, розныя свідравіны ды траншэі для электрычных слупоў і кабелю — вось што абрынулася на колішнюю Глускую фартэцыю. Тыдзень абследавання даў падставу нашай экспедыцыі даводэіць, што, нягледэячы на ўсе разбурэнні, Глускі замак як помнік археалогіі яшчэ не страчаны. Пад баластам на амаль двухметровай глыбіні ў двары гэтай цвердзі былі выяўлены кафля і посуд XVI стагоддзя, рэшткі драўлянага збудавання. Асабліва каштоўныя знаходкі трапляліся ў ацалелым кавалачку вала каля галоўнай брамы: разнастайнае глінянае і шкляное начынне, рэдкія тыпы вялікапышнай паліхромнай кафлі XVII стагоддзя з выявай арла, ільва, манаграмамі ды нават... годам вырабу — 1665. Тады ж давялося напрасткі выходзіць на тамтэйшае партыйнае і савецкае кіраўніцтва. Пагаварылі пра лёс замка з першым сакратаром райкома партыі Ю. Былінскім і старшынёй выканкома пасялковага Савета народных дэпутатаў У. Чабаном. Нібыта паразумеліся. На словах яны былі гатовыя змяніць адносіны да замка, спрыяць яго даслежаванню, а са здабытых археалагічных матэрыялаў ствараць гісторыка-краязнаўчы музей, якога ў Глуску няма. Сёлета ўзімку Інстытут гісторыі АН БССР накіраваў гэтым самым асобам афіцыйны ліст за подпісамі дырэктара М. Касцюка і кіраўніка аб'яднаных аддзелаў археалогіі Л. Побаля, у якім падкрэслівалася навуковая каштоўнасць рэшткаў Гпускага замка ды адзначалася, што будаўніцтва стадыёна і ўсяго комплексу на тэрыторыі гэтага ўмацавання вядзецца ў парушэнне Закона БССР аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры. «Паводле вышэйузгаданага Закона, — даводзілася ў лісце, — усякае будаўніцтва павінна быць спынена да правядзення археалагічных даследаванняў. Археалагічныя раскопкі такога характару (выратавальныя) фінансуюцца за кошт сродкаў арганізацыі, якая вядзе будаўніцтва. У выпадку невыканання гэтага патрзбавання вінаватыя ў разбурэнні помніка могуць быць прыцягнуты да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці згодна з артыкуламі 44, 45 і 46 таго ж Закона». Інстытут рэкамендаваў пасялковаму Савету фінансаваць неадкладныя раскопкі замка, пачынаючы э 1989 г. Але, відаць, такія папярэджанні і рэкамендацыі цяпер ніхто не ўспрымае ўсур'ёз. Аніякага афіцыйнага адказу археолагі так і не дачакаліся. Прыйшлося літаральна лавіць Ю. Былінскага па тэлефоне. Той запэўніў, што ўсё ўжо лічыце, вырашана станоўча, прыязджайце і капайце. Фактычна з усімі ўмовамі пагаджаўся і новы старшыня выканкома пасялковага Савета В. Кудрэеў, калі я ў сакавіку ўзгадняў з ім праект афіцыйнай дамовы аб фінансаванні раскопак Глускага замка. Археолагі ўжо поўным ходам рыхтаваліся да сезона, збіраліся скарыстаць для працы на такім складаным аб'екце (патрэбна раскрываць глыбокія лёхі, разбіраць завалы і інш.) будатрад гістфака МДПІ імя Горкага «Нашчадкі», які з 1987 года спецыяліэуецца на раскопках замкаў, калі высвятлілася, што аніякага фінансавання даследаванняў у Глуску не будзе. В. Кудрэеў (ізноў жа, па тэлефоне) аргументаваў сваю адмову прыкладна так: грошай не хапае, іх трэба плаціць рабочым, што пасыпалі гравіем вуліцу… Было ясна, што гэты год страчаны. Пачынаўся археалагічны сезон, калі трэба працаааць у полі, а не хадзіць у пошуках справядлівасці па кабінетах бюракратаў. Ды ўсё ж я прыехаў у Глуск. Адзін, без гатовага да раскопак атрада, каб хоць паглядэець, што робіцца з замкам. І ўбачыў. Заведзеная машына разбурэння і далей працуе напоўніцу. Цяпер ужо асфальтавалася ўсходняя частка пляцоўкі замка, а неўзабаве распачнецца будаўніцтва закрытай спартыўнай залы (гэта паведамілі асобы, знаёмыя з праектам будаўніцтва). Ізноў — знішчэнне культурных напластаванняў... Дык вось чаму няма сродкаў на раскопкі. Каб паспець бесперашкодна «здаць» усё па плану, зрабіць па праекту. Як магло эдарыцца, што праектаванне і будаўніцтва гэтага комллексу на помніку рэспубліканскага значэння вялося без палярэджання археолагаў? Спрабаваў знайсці адказы на гэта ў чалавека, прафесійна абавязанага займацца непасрэдна аховай помнікаў у Глускім раёне, — адказнага сакратара райаддзела БДТАПГК М. Тарабаноўскай. Ад акна яе кабінета да замка — сто крокаў. На гэтай пасадзе, між іншым, яна ўжо сямнаццаць год. I вось гэты чалавек доўга не можа зразумець, пра які помнік ідзе гаворка. Паведамляе, што пад аховаю ў раёне «толькі помнікі гісторыі», і пералічвае іх віды: абеліскі, брацкія магілы ды мемарыяльныя дошкі... Удакладняю: ці ёсць хоць уліковыя карткі (пашпарты) на гарадзішчы, селішчы, курганы, архітэктурныя помнікі, ці пастаўлены ахоўныя шыльды? Дзе там... У Глуску стала зразумела, што разбуральнікі нават не адчуваюць сябе вінаватымі. Спадзявацца, што замак пакінуць у спакоі (не кажучы ўжо пра ахову) ды яшчэ і фінансуюць яго даследаванне, няма падстаў. Але яны павінны зрабіць так, калі ў нас ёсць закон аб ахове і органы, якія ахоўваюць спадчыну. Толькі дзеля гэтага патрэбна ўмяшанне грамадскасці, галоснасць. Генадзь САГАНОВІЧ, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.
Р. S. Пакуль рыхтаваўся да друку гэты матэрыял, у Глуску без ведама археолагаў у непасрэднай блізкасці ад замка пачалі знішчаць культурныя налластаванні XVI—XVIII стагоддзяў: праз вуліцу Камсамольскую пад трубы целлатрасы пракапалі траншэю глыбінёй да паўтара і шырынёй да двух метраў. Коўш экскаватара выкінуў у адвал рэшткі гаршкоў, талерак, бутэлек, кафлі ды іншых вырабаў даўно мінулага часу, пашкодзіў размоклы і злажалы мур — сцяну нейкай сарэдневяковай пабудовы, раструшчыў жывую тканіну гістарычнай памяці… Побач з былой галоўнай брамай замка таксама свежыя сляды дзейнасці па «прыстасаванню» помніка да сучасных патрэбаў горада: тут выкапалі сапраўдны кар'ер. Археолагам застаецца толькі здагадвацца, якія знаходкі маглі трапіцца капальшчыкам пры гэтых "раскопках”. Псіхалагічна ўсе гатовыя да таго, што ў адзін звычайны дзень нават рэшткі бастыёнаў ды валоў замка знікнуць з паверхні зямлі. З’явілася б патрэба – і на іх рушаць бульдозеры. І ніхто на абароніць былой Глуской фартэцыі. Г.С. «Літаратура і мастацтва» 1.12.1989
|