Што далі раскопкі

Што ёсць сёння — мы бачым, што будзе заўтра — будзем ведаць, А вось аб мінулым, ды яшчэ такім, якое аб сабе нічога відавочнага не пакінула, не так проста скласці ўражанне. I атрымоўваецца неяк і недарэчна, і незразумела, і тым больш цікава: нядаўнія (у маштабах гістарычнага часу) з'явы, падзеі. людзі, пабудовы, якія ў свой час лічыліся звычайнымі, адышоўшы ад нас на пэўную адлегласць, выклікаюць павышаную цікавасць, жаданне бачыць іх, ведаць аб іх літаральна ўсё. Што гэта? Звычайная настальгія па мінуўшчыне? Чалавечая цікаўнасць да таго, як жа жылі нашы паважаныя продкі? А можа мы неасэнсавана следуем вядомаму афарызму славутага Казьмы Пруткова, які сказаў: «Па-коль сённяшняе ёсць вынік мінулага, то пастаянна аглядвайся на зады свае?» Відавочна ўсё разам. I ці не таму зараз рэдкі чалавек не праяўляе эмоцый да таго, што было раней.

Калі група энтузіястаў пад кіраўніцтвам супрацоўніка аддзела археалогіі інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР Генадзя Мікалаевіча Сагановіча вяла разведвальныя раскопкі на валу, стадыёне ў райцэнтры, усе дні цікаў-ных было шмат. I дзеці, і дарослыя прыходзілі паглядзець, што знайшлі? На гэта пытанне даў адказ пасля завяршэння пробных археалагічных раскопак Г. М. Сагановіч, кіраўнік групы.

—Вынікі нашай работы сведчаць аб тым, што ёсць сэнс, і вялікі, весці раскопкі і далей. Былі зроблены два шурфы. Першы — на валу. Ён даў унікальны матэрыял. Знойдзена кафля беларуская з поліхромнай (шматколернай) палівай. Калі ўлічыць, што гэтыя вырабы адносяцца прыкладна да 17 стагоддзя, то стане відавочным узровень майстэрства тагачасных будаўнікоў. Знойдзены рэшткі посуду глінянага, шкляных вырабаў, нават замежнай вытворчасці, відэльца металічнае, трубкі ку-рыльныя гліняныя і нават куля круглая мушкетная.

У другім шурфу на глыбіні двух метраў выяўлена драўляная субструкцыя, прасцей кажучы, арматура для ўмацавання. Усё гэта сведчыць аб тым, што на гэтым месцы некалі быў замак буйнога магната. Лічу, што абавязкова трэба весці маштабныя раскопкі на ўсёй тэрыторыі былога замка. I ў сувязі з гэтым хацелася б, каб розныя будаўнічыя работы вяліся тут больш ашчадна, асцярожна, з улікам таго, што месца гэта прадстауляе гістарычную цікавасць і што раскопкі будуць працягвацца. Думаю, што ў гэтым зацікаўлены і самі глушчане. Няблага было б, калі б арганізавалася ініцыятыўная група, якая сачыла б за гэтым, збірала ўсё, што прадстаўляе нейкую каштоўнасць у археалагічным сэнсе. Калі знойдуцца такія аматары, просьба паведаміць на адрас: 220072, Мінск, Акадэмічная, д. 1, Інстытут гісторыі Акадэміі навук.

Думаецца, гэты заклік-просьба знойдзе водгук у сэрцах глушчан.

А. Зімаў
"Сцяг Радзімы” № 99, 20.08.1988