НАПЕРАД У МІНУЛАЕУ правінцыяльных гарадках, райцэнтрах даводзілася бываць часта. Не хачу пакрыўдзіць асобных местачковых патрыётаў або прынізіць значэнне таго ці іншага горада, аднак, бальшасць з іх, як блізняты-браты. Тыя ж помнікі Леніна, падобныя будынкі райвыканкамаў, плошчы, крамы... Спад-чына савецкага часу. Адметнасць райцэнтра звычайна выяўлена ці ў найноўшых умовах рынку, ці ў тым, што прыйшло да нас з глыбіні стагоддзяў. Калі яшчэ толькі пад'язджалі да Глуска, у думках намаляваў сабе во-браз чарговага райцэнтра э нетаропкім, як рака Пціч, што працякае побач э горадам, жыццём. Памыляўся. Як потым высветлілася, нават не ў той бок. Уражанне было, што трапіў не на паўднёвы захад Магілёўскай вобласці, а гадоў на 10—15 назад у мінулае. Практычна адсутнічалі камерцыйныя кіёскі, крамы, кафэ, бары і гд. Замест іх працавалі дзяржаўныя. Прычым, выглядалі надзіва прыстойна. Нават аўтамат газіраванай вады бачыў. Праўда, няспраўны. Хлвбны квас — па 4 тысячы за літр. Паслрабаваў. Не горшы эа мінскі, а таннейшы ўдвая. Як ні ўзіраўся — ніводнага міліцыянера. Нічога сабе кантрасцік. I ўсё ціха, мірна. Наша машына абагнула ваенны камісарыят з выявай нейкага дзіўнага сцяга побач з шыльдачкай — бел-чырвона-зялёнага (відаць, стары зняць шкада было, дык "мадэрнізавалі") і спынілася ля двухпавярховага будынка крамы "Рыбалоў і паляўнічы". Побач з ім і было месца, якое, уласна, і з'яўлялася канчатковай мэтай маёй паездкі. СВЕДКІ СІВОЙ ДАЎНІНЫНехта даволі трапна назваў Беларусь краінай замкаў. Пэўны час таму так яно і было. Ды і зараз на тэрыторыі рэспублікі засталося столькі маўклівых сведак сівой даўніны, гісторыі краіны, што пазайздросціць не адна еўрапейская дзяржава. На жаль, беларусы толькі зусім нядаўна ўсвядомілі каштоўнасць такога падарунка лёсу. Пачалася рэстаўрацыя Мірскага, Нясвіжскага, Альшанскага, Навагрудскага і некаторых іншых зам-чышчаў. За некалькі апошніх гадоў пра іх даведаліся не толькі ва ўсіх куточках нашай зямлі, але і далёка эа яе межамі, і гэта, дарэчы, мае даволі важнае практычнае значэнне, бо на турызме, як паказвае волыт многіх краін, можна зарабляць добрыя грошы. Есць у Беларусі і іншыя замкі (дакладней, тое, што ад іх засталося). Пра іх нібьгга нешта чулі ад некага ці, можа, у падручніку па гісторыі чыталі. Характэрная рыса — амаль усе яны не сталі ахвярамі жорсткіх войнаў сярэднявечча. Па іх прайшоўся сацыялізм. Прычым, так, што не засталося і следу. Прыкладам такога вандалізму, пагарды да гісторыі народа і з'яўляецца Глускі замак. Яго гісторыю (устрымаюся ад эпітэта "сумную", бо складалася яна стагод-дзямі) паведала мнв кіраўнік раскопак археолаг Інстытута гісторыі На-цыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Ірына Ганецкая. Гісторыю з вялікай доляй верагоднасці, бо раскопкі — першыя, і нв існуе ніводнай навуковай працы па Глускаму замку. Квб расставіць усе кропкі над "і", спатрэбіцца нават нв адзін год даследаванняў, прычым, пры ўмове належнага фінансавання. ШТО РАСКАЗАЛА ЗЯМЛЯПаводле адных даных, тэрыторыя замчышча была заселена людзьмі яшчэ ў так званым жалезным веку. Сама Ірына Уладзіміраўна больш рэальнай лічыць датаванне XIII стагоддзем. Аналіз пластоў грунту паказаў, што спачатку замак быў драўляным, аднак назваць дакладны час яго пабудовы пакуль немагчыма. У адной з гістарычных крьнніц узгадваецца пажар замка ў 1655 годзе ў час адной са шматлікіх войнаў. Слой попелу і пахаванні, зробленыя літаральна побач са сценамі, пацвярджаюць гэта. У тых, хто тады застаўся жывы, відаць, не было часу належным чынам пахаваць памерлых. У аднаго са шкілетаў, які добра захаваўся, была знесена (верагодна, мечам) частка чэрапа. Мяркуючы па памерах, шкілет належаў воіну-волату. У хуткім часе пасля пажару пачынаецца аднаўленне замка: на гэты раз узводзіцца каменны будынак з вялізнымі мурамі, вежамі, крапасным валам і ровам (фрагменты двух апошніх засталіся па сённяшні дзень і ўражваюць сваімі маштабамі). Завяршавцца яно дзесьці ў 1670—1675 гадах. Менавіта гэтыя даты стаяць на знойдзеных у час раскопак кавалках кафлі. Некаторы матэрыял дае магчымасць меркаваць, што Глускі замак прайшоў яшчэ праз дзве значныя рэканструкцыі. Паколькі слядоў разбурэння ў згаданы перыяд не знойдзена, рэканструкцыя праводзілася, відавочна, для прывядзення замчышча ў адпаведнасць патрабаванням тагачаснай воінскай навукі. У выніку абаронныя збудаванні былі размешчаны ў форме пяцівугольніка з дугападобнымі мурамі і баявымі вежамі ў кажным куце. Належаў замак у гэты час Радзівілам, пра што сведчыць герб на знойдзеных рэштках абліцовачнага матэрыялу. На мяжы XVIII—XIX стагоддзяў Глускі замак разбурылі. Заўважу, не спалілі ці яшчэ што-небудзь, а менавіта разбурылі. Калі ўлічыць, што ніякіх глабальньіх войнаў на гэтай тэрыторыі ў той час не было, трэба меркаваць, што замак паўтарыў гісторыю сваіх сабратаў "а-ля Сувораў". Ну, не падабаліся вялікаму рускаму палкаводцу беларускія замкі тым, што не былі падобныя на маскоўскі Крэмль. А далучаныя "спрадвеку рускія" тэрыторыі нічым не павінны бьілі адрознівацца. Пазней сярод даволі ўнушальных рэшткаў замка быў пабудаваны прыгожы касцёл, у якім у час Вялікай Айчыннай вайны немцы размясцілі склад боепрыпасаў і які быў узарваны. Нямыя муры перажылі і вайну. 3 твару зямлі іх сцерла, што б вы думалі? Сацыялістычнае будаўніцтва! Будавалі стадыён. 3 размахам: футбольнае поле, басейн, бегавыя дарожкі і шмат чаго іншага. Спартыўны комплекс, дарэчы, атрымаў Дзяржаўную прэмію былога СССР. А вось чаму пад будаўніцтва выбралі разбуранае замчышча — застаецца толькі здагадвацца. Пад бульдозер пайшло ўсё. На месцы помніка архітэктуры, на людскіх касцях (як сведчаць відавочцы, яны бьілі паўсюль) вырас "сучасны" стадыён. Іншая слрава, што нікому ён не быў патрэбны. У час свайго знаходжання ў Глуску, на футбольным полі я сустрэў толькі качак, якіх вельмі здзівіў сваёй прысутнасцю, і побач з імі — пару авечак. Вось так бясслаўна скончылася гісторыя яшчэ аднаго беларускага замка. У БАСТЫЁНАХ ГЛУСКАІніцыятарам раскопак замчышча ў Глуску сталі мясцовыя ўлады. Загадчык аддзела культуры райвыканкама Уладзімір Шулякоўскі звязаўся с Інстытутам гісторыі і зацікавіў іх ідэяй раскопак. Як вядома, вакол замкаў, манастыроў, касцёлаў заўсёды ходзяць легенды, паданні, а часам проста чуткі. У асноўным пра падземныя хады, скарбы і г.д. Нешта падобнае было і ў Глуску. Да раскопак было ўсё практычна гатова, калі паўстала праблема "рабочай сілы". Сродкаў, якія ўдалося сабраць інстытуту і мясцовым уладам, было яўна недастаткова. Дапамаглі даўнія сувязі навукоўцаў. У прыватнасці, грамадскую ініцыятыву праявіла група патрыятычна на-строенай моладзі. Расказвае Сяргей Чыслаў: — Мы вырашылі правесці свой адпачынак сёлета менавіта ў Глуску. Усе тры змены, што называецца, на добраахвотных пачатках, прымалі самы актыўны ўдзел у раскопках. Аб'ём праведзенай работы сапраўды ўражвае. Асабліва калі ўлічыць, што раскопкі — слрава марудная, якая патрабуе асаблівай пільнасці, асцярожнасці і цярпення. Хачу некалькі слоў сказаць і пра тое, чым займаліся хлолцы, акрамя археалогіі. У час існавання ваенна-патрыятычных клубаў (часы былога Саюза), як, напрыклад, добра вядомы мінскі клуб "Доблесць" (зараз Цэнтр усходніх адзінаборстваў "Сянцяо") усё гэта называлася "дапрызыўная падрыхтоўка моладзі". У рамках самай жорсткай дысцыпліны (накшталт армейскай) хлопцы праходзяць фізічнае і тактычнае навучанне. Тут і арыентацыя на мясцовасці, і школа выжывання (мясцовыя хлапчукі смяяліся — усіх жаб пераелі), і элементы рукапашнага бою, і шмат што яшчэ. Мой візіт у Глуск прыйшоўся на перадапошні дзень трэцяй змены, і мне пашчасціла прысутнічаць на "выпускных экзаменах". Шчыра скажу, быў уражаны. Сам адзінаборствамі займаўся нв адзін год і магу запэўніць: кожны з іх зможа пастаяць за сябе, а пры неабходнасці аказаць дапамогу тым, каму яна спатрэбіцца. Інструктары выглядалі яшчэ больш унушальна. У аднаго з іх на рукаве камуфляжу я без цяжкасці пазнаў эмблему часцей спецыяльнага прызначэння. Аднак вернемся да экзаменаў. Здалі амаль усе. Адзін юнак "за сістэматычныя парушэнні дысцыпліны" быў пакінуты на другі тэрмін. Вядома, калі захоча. Астатнія атрымалі своеасаблівыя пас-ведчанні — спарышы (пэўны сімвал, які носяць на ланцужку на шыі). На цырымоніі ўручэння ўсе размаўлялі выключна па-беларуску. Прыемна, што замест колішняга піянерскага "Будзь гатовы!" хлопцы вымаўлялі такія вы-сакародныя словы, як "гонар і годнасць". Памятаць іх сэнс нялішне каж-наму з нас. Увогуле, уражанне склалася прыемнае. Засмуціла толькі нейкая, на мой "цывільны" погляд, залішняя заваенізаванасць. Мае падазрэнні развеяў, у прыватнасці, Сяргей Чыслаў: імкнёмся выхоўваць моладзь у духу патрыятызму, рыхтаваць да жыцця і, вядома, да службы ў арміі. Да месца будзе ўзгадаць, які мізэрны працэнт нашых юнакоў ідзе служыць у войска, колькі моладэі бадзяецца па вуліцах без справы, што часцяком прыводзіць іх у месцы ўсім вядомыя. Значыць, мэтазгоднасць такой працы становіцца відавочнай. А што тычыцца раскопак, то моладзь і надалей мае намер аказваць актыўную дапамогу. Сяргей ПРОТАС
«Чырвоная змена» 21.10.1997
|