або яшчэ раз аб важнасці даражыць мінулым
Больш дзвюх гадзін размаўлялі мы з Ірынай Уладзіміраўнай Ганецкай, археолагам з Акадэміі навук Беларусі, кандыдатам гістарычных навук. Асноўным прадметам размовы былі нядаўнія раскопкі на месцы былога замчышча. Праўда, яна наогул многа і захоплена гаварыла аб вытоках свайео непераходзячага інтарэсу да ўсяго таго, што звязана з замкамі на тэрыторыі рэспублікі. Аб іх палітычным, гістарычным, культурным значэнні. Але, зразумела, больш цікавіла ўсё, што непасрэдна звязана з лёсам замка, які некалькі стагоддзяў назад знаходзіўся ў Глуску. Менавіта I такая акалічнасць прадвызначала і характар пытанняў, адрасуемых субяседніцы. Інтэрв'ю, якое друкуецца ніжэй, хоць і ў скарочаным выглядзе, перадае сутнасць і змест дыялогу.
- Ірына Упадзіміраўна, памятаю, калі вас запрашалі для раскопак, была засцярога, ці не расчаруе неабходнасць месяц упустую правесці ў правінцыі ў плане канчатковага магчымага выніку. Маўляў, прыедзеце, а тут нічога цікавага. У якой меры спраўдзіліся такія хваляванні? - Адразу супакою: усе тоё, што мы тут убачылі, моцна ўразіла. Многа замкаў было ў маёй, калі так можна сказаць, археалагічнай біяграфіі - Крэўскі, Лідскі, Гародненскі, Мірскі - такое ж убачылі упершыню. Гэта ж па ўсяму відаць быў сапраўдны горад па плошчы ў нёкалькі гектараў з пя-цібастыённым замкам. На кожным з бастыёнаў, як гэта звычайна і бывала, знаходзілася вайсковая адзінка з абавязковай гарматай. Дагэтуль у ніводным з даведнікаў не сустракала замка з пяцю бастыёнамі. Таму ўжо нават у гэтым сэнсе вы ўнікальныя. Уражанне ўзмацнялася па меры раскопак, зачыстцы таго, што паступова выкопвалі. - А што, у прыватнасці, у большай ступені стымулявала такія станоўчыя эмоцыі? - Многае... Так, вельмі ў хуткім часе стала зразумелым, што прыкладна ў сярэдзіне XVII стагоддзя ён быў драўляным. А ў час вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй, дзе трэцяй сілай выступалі казакі, яго спалілі разам з Глускам. Знішчылі і многа насельніцтва. Вось і давялося праз некаторы час мяняць сістэму абароны,ставіць іншы, больш умацаваны замак. - Што называецца, з паправачным каэфіцыентам на сітуацыю... А ці можна сёння больш-менш дакладна сказаць, каму прыпала такая доля? - Не больш-менш, а дакладна. Глуску крыху пазней вельмі пашанцавала ў тым, што ён стаў ўладаннем багатых Радзівілаў, род якіх багацейшы нават за каралеўскі. Таму як толькі вайна скончылася і быў заключаны вядомы ў нацыянальнай гісторыі Андрусаўскі мір, распачалі такое буйное, маштабнае будаўніцтва. I што асабліва цікава: нягледзячы на такія аб’ёмы, як тое можно меркаваць па датах на знойдзенай зараз кафлі, узвялі яго вельмі хутка, з 1670 па 1675-ты год. Па таму часу ўражваючыя тэмпы. - Ірына Уладзіміраўна, не скажаш, што плошча раскопак вялікая, а між тым пасля некалькіх тыдняў работ у вас столькі вывадаў, гіпотэз... Ці не занадта смелыя яны. А галоўнае, наколькі абгрунтаваныя? - Сапраўды, плошча невялікая, усяго 78 квадратных метраў, якія нам удалося распрацаваць з дапамогай мясцовых энтузіястаў, дзякуй ім... Аднак і мы ж не навічкі. Тое, што ўбачылі, вопытнаму воку здольна сказаць многае. Па-першае, відавочнай стала таўшчыня сцен. У падвальных памяшканнях, напрыклад, яна аж Больш таго, цяпер ужо відна, што былі на працягу 50 год два капіталь-ныя рамонты. - Нават так... А не баіцеся памыліцца? Вельмі ўжо катэгарычнае сцвярджэнне. - Дзеля такога сцвярджэння нямала падстаў. Прычым, даволі важкіх. Па-першае, трапляецца пад рукі розная цэгла, і што больш важна - кафля. Раней як было? Печ знасілася, яе не рамантавалі, а ставілі новую. Нават бывала так, што з пераменай моды на інтэр'еры яе таксама мянялі, з чым мы ўшчыльную сутыкнуліся і зараз. Тым больш, што матэрыяльнае становішча Радзівілаў гэта ўпаўне дазваляла. Дарэчы, старыя як выкінулі, так рэшткі іх і дагэтуль кучай ляжаць. Многа выкінутага посуду, нават здзівіцеся: косткі ад рыб, чашую знаходзім. Можа, цяжка ў гэта паверыць, але нават ямкі, у якія былі ўкапаны слупы для будаўнічых лясоў, знаходзім. Словам, людзі жылі сваім нармальным бытавым жыццём, а мы зараз знаходзім рэшткі такой іх дзейнасці. Смецце, разбітыя гаршкі і іншы посуд... Усе тое, што ў нас, археолагаў, называецце культурным слоем. Аднаго толькі кафлю знайшлі аж трох храналагічных груп. Хіба гэта не матэрыял для разважанняў? - Вы лічыце, што аб'ём выкананых вамі раскопак дае ўжо матэрыял для нейкіх канчатковых вывадаў? - Ні ў якім разе! 3 нашага боку, гэта было б па меншай меры саманадзейна. Сапраўдныя вучоныя не маюць права на паспешлівасць. Асабліва ў такой тонкай "матэрыі" як гісторыя. Прадстаіць вельмі руплівая, карпатлівая работа. Скажам, многа інфармацыі можа даць у будучым так званы зрэз вала, яго паслядоўная прарэзка. Упэўнена, там да гэтага часу захоўваюцца сапраўдныя тайны. Праўда, у сувязі са сказаным не магу не выказаць адну сур'ёзную засцярогу. Страшэнную небяспеку для магчымых у далейшым археалагічных работ уяўляюць пасаджаныя тут дрэвы, пусціўшыя моцную каранёвую сістэму. Трапляючы ў любую шчыліну, яны па меры таўшчэння паступова разбураюць увесь культурны слой. Яшчэ гадоў 30 і ніякія раскопкі не дапамогуць. Таму як ні беражліва адношуся да прыроды, павінна гаварыць аб неабходнасці іх знішчыць у раёне замчышча. Дрэва і вырасціць можна, а вось архітэктурны помнік у вас сапраўды каштоўны. - Ірына Уладзіміраўна, а што вы ўжо знайшлі за тыя тры тыдні, што прайшлі ў раскопках? - Вось і вы падаліся спакусу менавіта так сфармуляваць пытанне. Як вучоны, я ў першую чаргу шукаю не нешта канкрэтнае, а інфармацыю наогул. Як у свой час вядомы антраполаг Герасімаў па чэрапу "рэканструяваў" выгляд чалавека, так мы аднаўляем для сябе, як мог выглядаць замак у цэлым. Якім ён быў, што за людзі тут жылі, які ў іх быў настрой?.. I ў гэтым плане знаходзім многае. Тут у справу ідзе ўсё: і знойдзены гузік, і костачка ад рыбы, і чарапок ад посуду, кафля, кераміка, на якой вензель мяняўся кожныя 20 год... Усё гэта для вучонага-археолага цэлы космас! Знайшлі, напрыклад, фрагмент падлогі, а на ім разбітае шкло. I для нас гэта ўжо не простаі кавалкі шкла, а быццам "тэлеграма-маланка" з глыбіні вякоў. Таму каштоўнасць нават кавалачка яго для нас адразу ўзрастае ў тысячу раз. Кожная такая знаходка адразу "абрастае" дзесяткамі малюнкаў, чарцяжоў. Пройдуць стагоддзі і калі-небудзь такім жа вось чынам нашчадкі нас "вылічваць" будуць, вызначаць, наш "культурны слой". Таму сёння для нас усё так важна, а не толькі нейкая канкрэтная знаходка, якую, што называецца, можна ў руках патрымаць. Нават колер зямлі важны, яе марфалагічная структура... - Ірына Уладзіміраўна, ва ўсім тьім, што вы робіце, бачу не толькі навуковы сэнс, прыкладное значэнне кожнай знаходкі. Акцэнт, безумоўна, тут. Але і сама ўвага да ўсяго гэтага ў нейкай ступені адыгрывае выхаваўчую ролю. Я тут не памыляюся? - Ніколькі... Тут з вамі поўнасцю салідарна. Упэўнена, тыя юнакі, што нам дапамагалі, нават за кароткі час сумеснага супрацоўніцтва стал| некалькі іншымі. Інакш глядзяць на гісторыю, па-іншаму ацэньваюць мінулае. У зваротным выпадку, ці прыходзілі б штодзённа на раскопкі. Хіба тыя грошы, якія рабяты атрымлівалі, можна назваць заробкам. Значыць, прыводзіў іх да нас інтарэс, які прыйшоў ужо у працэсе работы. I чым больш будзе такіх захопленых людзей, тым лепш. Яны з цягам часу могуць стаць залатым фондам горада. Ужо толькі па гэтаму ставіць кропку на зробленым ні ў якім разе нельга. - Ці не значыць такое ваша меркаванне, што ў пачатка будзе працяг? Што перспектыва абяцае быць яшчэ больш абнадзейваючай? - Далека не ўсе тут залежыць ад нас і нашага жадання. Археалогія не толькі разумовая, чыста абстрактная навука. У ёй многа таго, што называюць матэрыяльнымі тыламі, многа гаспадарча-арганізацыйных момантаў. Таму з відавочнасцю тут можна сказаць толькі адно. Калі мясцовыя ўлады зацікавяцца нашай справай так, як гэта характэрна для загадчыка аддзела культуры У. А. Шулякоўскага, то за будучае асабіста я спакойная і смела ў Акадэміі навук магу заказваць трохгадзінную тэму з умоўнай назвай "Глускі замак". - Што ж, застаецца толькі пажадаць гэтага і вам, і сабе, паколькі тое, аб чым вы зараз расказалі, нават у такім канспектыўным, спрэсаваным выглядзе па-сапраўднаму цікава. - Дзякую і таксама спадзяюся! Бо паасобку, а тым больш на адных эмоцыях, такую аб'ёмнўю праблему не вырашыць.
Размова з цікавай, заўзятай субяседніцай так захапіла, што нават не заўважыў, як праляцелі дзве гадзіны. Акрамя сказанага запомнілася тое, што гаварыла аб некалью прыпозненым інтарэсе да археалогіі наогул, да гісторыі замкаў у прыватнасці. Як зразумеў, што сваю негатыўную ролю адыграў комплекс прычын. Галоўная з іх - няўменне і нежаданне даражыць мінулым, аддаючы перавагу мітусні імгненных інтарэсаў. Мауляу, тут бы з цяперашнімі праблемамі разабрацца, навошта яшчэ штучныя прыдумваць? Быў час актыўнага супрацьстаяння, калі на хвалі барацьбы з рэлігіяй знішчылі дзесяткі каштоўных гістарычных помнікаў. I што ж у выніку такога ваяўнічага атэізму? Гальшанскі замак ператварылі ў кароўнік, дзе складзіравалі гной. Між тым гэта таксама быў унікальны архітэктурны помнік рэнесанснага тыпу. Ды толькі хіба гэта магло спыніць тых, для каго само слова "рэнесансны" гучала як незразумелае брыдкаслоўе. А колькі іх, па сведчанню I. У. Ганецкай, разабралі на цэглу, расцягнуўшы тое, што магло стаць гордасцю нацыі, па асабістых дварах для ўзвядзення свінарнікаў і куратнікаў. Такія адносіны былі ледзь не дзяржаўнай палітыкай. Неяк хутка забылася: Беларусь - сапраўдная краіна замкаў і стаялі яны па зямлі беларускай ледзь не праз кожньія 20-30 кіламетраў. На шчасце, у апошнія гады многае тут стала мяняцца да лепшага, і па прыкладу сусёдняй Літвы мы паступова вучымся цаніць тое, што засталося. Аднаўляць па магчымасці і тое, што патрабуе рэстаўрацыі. Кропкай адліку ў гэтым напрамку сталі 70-я гады, калі пачала развівацца і больш паспяхова функцыяніраваць структура Белдзяржрэстаўрацыі. Пад яе "дахам" эфектыўна аб'ядноўваюцца намаганні гісторыкаў, архівістаў, мастакоў, хімікаў, археолагаў... I як хочацца спадзявацца, што гэта не даніна модзе, не імпульсіўныя рухі ў гэтым напрамку, а сістэма. Толькі такі падыход можа гарантаваць, што і глушчане з дапамогай сталічных спецыялістаў змогуць нарэшце ўбачыць тое, што некалькі стагоддзяў назад складала славу і гордасць нашых продкаў.
Н. Барысаў.
«Радзіма» № 58, 7.08.1996
|