На сайте http://kamunikat.net.iig.pl/www/knizki/litaratura/emihranty/kipielj/epizody белорусской интернетной библиотеки КАМУНІКАТ, созданной при поддержке белорусской редакции Радио Полония, помещены воспоминания Явхима Кипеля, бывшего узника сталинских концлагерей, президента II Всебелорусского конгресса, уроженца Глущины, человека, который в гражданскую войну сражался за победу советской власти, а всю остальную жизнь боролся с этой властью.
Они были опубликованы в книге «Эпізоды», вышедшей в Нью-Йорке еще в 1998 г., почти через тридцать лет после его смерти (Я. Кіпель «Эпізоды». Нью Ёрк. Выдавецтва газэты "Беларус”. 1998).
В очерке «Як нас вучылі» Я. Кипель вспоминает об учебе в школе в своей родной деревне Байлюки и о тех проблемах, с которыми сталкивались деревенские дети, знавшие только белорусский язык, при осуществлении попыток российских властей русифицировать обучение в начальной школе.

Игорь Кирин


Успаміны пра Яўхiма Кiпеля

Жыцьцевы шлях Яўхiма Кiпеля складаней за ўсялякiя схемы. Чырвонаармеец у рэвалюцыйныя гады; у 1920-я гг. актыўны працаўнiк на нiве беларушчыны у Савецкай Беларусi; у 1930-я гг. — «вораг народа», вязень сталiнскiх канцлягероў; у 2-ю сусьветную войну г. зв. калябарант, да канца жыцьця цьвёрда стоячы на антыкаму-нiстычных, антысавецкiх пазiыцыях. Дык хто ж ён на самой справе — герой, здраднiк, ахвяра?..
Нарадзiўся Яўхiм Кiпель 25 сьнежня 1895 г. (па старым стылi) у вёсцы Байлюкi Бабруйскага павету Менскай губэрнi (цяпер Глускi раён). Пасьля вучобы у Глускiм вышэйшым пачатковым вучылiшчы ен дадаткова сканчае у 1915 г. аднагадовыя пэдагагiчныя курсы, каб прысьвяцiць сябе настаўнiцкай дзейнасьцi. Але усе пляны юнака перакрэсьлiла 1-я сусьветная война. У летку 1915 г. Кiпеля бяруць у войска i пасьля заканчэньня 2-й Кiеўскай школы прапаршчыкаў накiроўваюць у дзеючую армiю на Румынскi фронт. Рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. застаюць яго на Паўночным фронце. Нацыянальна Яўхiм усьвядомiў сябе менавiта у войску, i гэта не выпадкова. Празь беларускiя вайсковыя рады i камiтэты у нацыянальны рух прыйшлi Сымон Рак-Мiхайлоўскi, Тамаш Грыб, Язэп Мамонька, Васiль Русак, Язэп Гладкi, Мiкола Пашковiч ды шмат хто iншы. Бальшавiцкая прапаганда сярод салдатаў i нiжэйшых чыноў афiцэрства паўплывала i на сьветапогляд маладого Кiпеля. Прыняўшы за чыстую монету папулiсцкiя абяцанкi бальшавiкоў аб бясплатнай перадачы сялянам зямлi, свободным самавызначэньнi народаў i г. д., ён у 1918 под Ноўгарадам дабрахвотна ўступае у Чырвоную Армiю. У 1919-1920 гг. у складзе Заходняй (беларускай) дывiзii ўдзельнiчае у савецка-польскай войне, у чыне паручнiка камандаваў ротай, адзiн час нават батальонам. 3 1921 г. пасьля дэмабiлiзацыi прыяжджае у Менск і паступае у распараджэньне Акадэмцэнтра пры наркамасьвеце Савецкай Беларусi, якiм кiраваў Усевалад Iгнатоўскi. Кiпель адразу актыўна ўключаецца у беларускую культурную працу: пасьля заканчэньня беларускiх лектарскiх курсаў плённа працуе у вайсковай сэкцыi Навукова-тзрмiналягiчнай камiсіі, якая у 1922 была пераўтвораная у Iнстытут беларускае культуры. Шмат працаваў сярод менскай беларуской моладзi, пашыраючы сярод яе нацыянальную сьвядомасьць. У 1921-1922 гг. ён быў старшынём гуртка беларускай моладзi, што месьцiўся у памяшканьнi былой «Беларускай хаткi» на Конным пляцы (цяпер 1-е тралейбуснае дэпо). Пры клюбе дзейнiчалi лiтаратурныя, тэатральныя, музычныя i танцавальныя секцыi, якiмi адпаведна кiравалi Якуб Колас, Усевалад Фальскi, Скальская i Чэслаў Родзевiч; быў заснаваны беларускi хор, узначальваць якi згадзiўся Уладзiмiр Тэраўскi. 3 гуртком супрацоўнiчалi Янка Купала, Язэп Лёсiк, Цiшка Гартны. Маладыя менчукi падтрымлiвалi цесную сувязь з маладзёжнымi беларускiмi арганiзацыямi студэнтаў Вiцебска, Магiлева, Горы-Горскага земляробчага iнстытута, Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэмii у Маскве, гурткамi у Бабруйску, Барысаве, Слуцку. Актыўнымi сябрамi гуртка былi паэты Андрэй Александровiч i Алесь Дудар, драматург Яўген Рамановiч, артыст Барыс Платонаў, гiсторык Тодар Забела, Адам Цераж, браты Мiкола i Янка Пашковiчы ды iнш. Пленная дзейнасьць гуртка сядзела бяльмом на воку у партыйных i камсамольскіх ворганаў. Пасьля рэквiзыцыi ўладамi памяшканьня «Беларускай хаткi» дзейнасьць гуртка спы-няецца у канцы 1922 году. Подчас навучаньня Кiпеля у Беларускiм Дзяржунiвэрсытэце (1922—1926) ён актыўна ўдзельнiчае у беларускiм студэнцкiм руху: зьяўляецца сябрам Усебеларускага студэнцкага аб'яднаньня БДУ, гуртка вывучэньня анархiзму, Краязнаўчага таварыства БДУ ды iнш. Будучы студэнтам БДУ, Кiпель увесь час падпрацоўваў настаўнiкам сярзднiх школаў Менска, шмат сiлаў аддаючы беларусiзацыi народной асьветы. Выкладаючы беларускую мову у 2-й Менскай савецкай школе 2-й ступенi (былая казённая мужчынская гiмназiя), ён разам зь беларускiм настаўнiкам Тодарам Апацёнкам увосень 1923 г. высунуў iнiцыятыву об пераводзе выкладаньня у пачатковых клясах школы цалком на беларускую мову. Под цiскам мясцовых русыфiкатараў, якiя знайшлi падтрымку у вышэйшых iнстанцыях, абодва настаўнiкi мусiлi перавесьцiся у iншую навучальную ўстанову горада.
Пасьля заканчэньня БДУ у 1926 годзе Кiпель працуе сакратаром аддзела прыроды i народной гаспадаркi Iнбелкульта (з 1928— Беларускай акадэмii навук), адначасова выкладае прыродазнацтва на Менскiх 2-гадовых беларускiх педагагiчных курсах, уваходзiць у рэдакцыйную раду часопiса «Наш Край», актыўна друкуецца у беларускамоўным пзрыядычным друку i навуковых часопiсах: аўтар грамадзка-палiтычных артыкулаў у газэце «Савецкая Беларусь», навукова-папулярных i тзарэтычных публiкацый i рэцэнзiй па бiялёгii, прыродазнаўстве i краязнаўстве у часопiсах «Запiскi Беларускай акадэміі навук», «Наш край», «Полымя» ды iнш. У студзенi 1928 яго зацьвярджаюць асьпiрантам БДУ i адначасова Беларуской акадэмii навук. Але гэга быу ужо час, калi пачала набiраць сiлу кампанiя супраць нацдэмаў, правых i левых «ухiлiстаў». У кастрычнiку 1929 г. Кіпеля выключаюць з асьпiрантуры «па неадпаведнасьці сваей навукавай дзейнасьцi марксiсцкай iдэалёгii», i ён мусiў пайсьцi зноў на настаўнiцкi хлеб. Увесну 1930 г. ён яшчэ працаваў выкладчыкам на 6-месячных Менскiх беларускiх педагагiчных курсах. У чэрвенi 1930 г. яго арыштоўваюць па справе «Саюза вызваленьня Беларусi» i паводле пастановы суда у красавiку 1931 высылаюць на 5 гадоў у далёкi город Налiнск Вяцкай вобласьцi (цяпер Кiраўская вобласьць Расейскай Фэдэрацыi). Ссылку Кiпель адбываў разам зь вядомым навукоўцам, аўтарам падручнiка «Геаграфiя Эўропы» Мiкалаем Азбукiным i яшчэ зусiм молодым гiсторыкам Мiколам Улашчыкам. Падчас штомесячнай рэгiстрацыi ссыльных у г. Вятцы Кiпель меў магчымасьць сустрэцца i пагаварыць зь iншымi сваiмi былымi сябрамi па Менску: Уладзiмiрам Жылкам, Генадзем Багдановiчам, Адамам Бабарэкам, Яззпам Пушчам, Уладзiмерам Дубоўкам ды iнш. У сьнежнi 1935 Кiпеля паўторна арыштоўваюць i засуджваюць на 5 гадоў канцлягероў. Пасьля вызваленьня у сьнежнi 1940 працаваў настаўнiкам у школе. Хутчэй за ўсё яго чакаў чарговы арышт, але грымнула война, i Кiпеля пагналi баранiць «социалистическое отечество»: вiдаць, каб залатаць дзiркi на франтах у якасьцi «пушачнага мяса», бальшавiкам спатрэбiлiся i «ворагi народа». Увесну 1942 Кiпель сьвядома перайшоў лiнiю фронту i у чэрвенi месяцы апынуўся ужо у акупаваным немцамi Менску. 3 лiпеня 1943 працаваў у Iнспэктарыяце беларускiх школ пры Генэральным камiсарыяце Бела­русі, зьяўляўся сябрам Менскай акруговай рады Беларускай народной самапомачы (БНС). 3 1943 г. працаваў у аддзеле культуры БНС, рэдагаваў газзту «Голос вёскi». Са студзеня 1944 г. кiраўнiк навуковага аддзела Беларускай цэнтральной рады (БЦР), рыхтаваў для беларускiх пачатковых школак падручнiкi па заалёгыі i прыродазнаўстве. Подчас правядзеньня 27 чэрвеня 1944 г. 2-га Усебеларускага кангрэсу быў абраны яго старшынём. З лета 1944 г. у Нямеччыне, уваходзіў у Беларускi прапагандысцкi аддзел Сувязі БЦР, падрыхтаваў тут для друку кнiгу ўспамiнаў «3ь iхняга раю. Успамiны з жыцьця у военных канцлягерох СССР», брашуру "Што такое нацыя i нацыянальны рух». У пасьляваенны час у 1940-я гг. быў прыхiльнікам узнаўленьня БЦР, iнiцыятарам стварэньня Белоруской народной партыi. У 1950 г. эмiгруе у Паўночную Амэрыку, дзе ўваходзiць у Беларускi Кангрэсавы камiтэт Амэрыкi (БККА), быў iнiцыятарам стварэньня у сьнежнi 1951 г., а таксама i старшынем аб'яднаньня беларускiх вязьняў савецкiх канцлягероў. У белоруской эмiгранцкай прэсе апублiкаваў шэраг артыкулаў з успамiнамi пра грамадзка-палiтычнае становiшча у БССР у 1920-я гг., пра час знаходжаньня у зьняволеньнi ды iнш. Цалкам рукапiсы яго ўспамiнаў захоўваюцца у архiве Беларускага iнстытута навукi i мастацтва (БIНIМ) у Ню-Ёрку. Памёр Яўхiм Кiпель 27 лiпеня 1969 году. 10 чэрвеня 1988 году Вярхоўным судом Беларускай ССР быў рэабiлiтаваны па ўсiх судовых прыгаворах 1930-х гг.
«Спадчына» № 3, 1995